Пасольства Беларусі ў Чэхіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасольства Беларусі ў Чэхіі
Беларусь
Беларусь
Чэхія
Чэхія
Адрас Прага, Sádky 626/17, Praha 7 – Troja, PSČ 171 00.
Сайт czech.mfa.gov.by

Пасольства Беларусі ў Чэхіі (Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, чэшск.: velvyslanectví Běloruské republiky v České republice) — дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Чэхіі. Размешчана ў Празе па вуліцы Садкі, 626/17 (Sádky 626/17).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Чэшскай Рэспублікай устаноўлены 5 студзеня 1993 года. З мэтай актывізацыі беларуска-чэшскіх адносін як у палітычнай, так і гандлёва-эканамічнай сферах у 1994 годзе Беларусь і Чэхія адкрылі пасольствы ў Празе і Мінску[1].

У 2006 годзе ў пасольства Беларусі ў Празе не пусцілі былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела, які браў удзел у заснаванні грамадскага аб’яднання «Грамадзянская Беларусь» у 2005 годзе.

22 кастрычніка 2015 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Курдзюкоў В. М. уручыў Даверчыя граматы Прэзідэнту Чэшскай Рэспублікі М. Земану.

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года на ўчастку 115, створаным пры пасольстве, паводле афіцыйных вынікаў з вялікім адрывам перамагла Святлана Ціханоўская[2]. 20 верасня 2021 года ўказам Лукашэнкі Валерый Курдзюкоў вызвалены быў вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы[3].

Надзвычайныя і Паўнамоцныя Амбасадары Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя Пасольства Беларусі ў Чэхіі
  2. Голос (руск.). Платформа Голос. Праверана 27 жніўня 2023.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 20.09.2021 г. № 360 «О В.Н.Курдюкове» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 27 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]