Перайсці да зместу

Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Вайцянкоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы
1 сакавіка 1995 — 17 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Папярэднік Міхаіл Марыніч
Пераемнік Уладзімір Бельскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
1 сакавіка 1995 — 17 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Міхаіл Марыніч
Пераемнік Уладзімір Бельскі

Нараджэнне 13 жніўня 1947(1947-08-13)
Смерць 22 красавіка 2013(2013-04-22)[1] (65 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
  • БДАТУ
  • Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС[d]
Узнагароды

Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў (13 жніўня 1947, Шверын, Германія — 22 красавіка 2013) — беларускі палітык і дыпламат.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС, членам якой з’яўляўся з 1972 па 1991 гады. Працоўны шлях пачаў майстрам аўтарамзавода ў Іркуцкай вобласці Расіі, затым працаваў у сельскай гаспадарцы Рагачоўскага раёна, узначальваў яго з 1978 па 1981 гады, быў на розных пасадах у органах КПБ. Абіраўся старшынёй Гомельскага аблвыканкама (1989—1995) і дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ XII склікання.

1 сакавіка 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. 17 студзеня 1997 года быў адстаўлены з гэтых пасад і адначасова зноў прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[3]. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да красавіка 2001 года, пасля чаго падаў прашэнне аб адстаўцы па стане здароўя. З 2001 па 2009 гады Мікалай Вайцянкоў быў паслом МЗС па спецыяльных даручэннях, курыраваў на гэтай пасадзе развіццё адносін прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.

  • Медаль «За выдатнасць у ахове дзяржаўнай мяжы» (1998) [4],
  • Ордэн Пашаны (2001)[5].

Зноскі

  1. https://nashaniva.by/?c=ar&i=108724
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 1995 г. № 93 «Аб назначэнні М. Р. Вайцянкова Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы i Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву i прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла» Архівавана 6 чэрвеня 2012.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 17 января 1997 г. № 67 «О назначении Н. Г. Войтенкова председателем Гомельского областного исполнительного комитета» Архівавана 21 мая 2012. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 20 мая 1998 г. № 271 "О награждении медалью «За отличие в охране государственной границы» Архівавана 15 чэрвеня 2012. (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 25 апреля 2001 г. № 219 «Аб узнагароджанні М. Р. Вайцянкова ордэнам Пашаны»(недаступная спасылка)