Патачанка
Выгляд
| Патачанка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 14 км |
| Басейн | 72 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Валкалата |
| • Каардынаты | 54°56′25,53″ пн. ш. 27°20′11,12″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сэрвач |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км на поўнач ад вёскі Ясяноўцы |
| • Каардынаты | 54°52′20,25″ пн. ш. 27°27′07,65″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,7 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вілія |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Докшыцкі раён |
|
|
|
Патача́нка, Габка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 14 км[1]. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца каля аграгарадка Валкалата, упадае ў Сэрвач за 1 км на поўнач ад вёскі Ясяноўцы Докшыцкага раёна. Рэчышча каналізаванае, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. У пойме знаходзіцца возера Станіслаўскае.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. Докшицы: план. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)