Патрык Дэвер
Патрык Дэвер | |
---|---|
фр.: Patrick Dewaere | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1947[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1982[4][1][…] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Mado Maurin[d] |
Жонка | Sotha[d][5] і Miou-Miou[d] |
Дзеці | Angèle Herry[d] і Lola Dewaere[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, аўтар-выканаўца |
IMDb | ID 0223033 |
dewaere.online.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрык Дэвер (Дэвэр, Дэваэр, фр.: Patrick Dewaere; сапраўднае імя Патрык Жан-Мары Анры Бурдо, фр.: Patrick Jean-Marie Henri Bourdeaux; пачаў акцёрскую кар’еру пад прозвішчам маці, Мадо Марэн, як Патрык Марэн, фр.: Patrick Maurin; 26 студзеня 1947, Сен-Брыё, Брэтань — 16 ліпеня 1982, Парыж) — французскі акцёр, спявак і кампазітар. Разам са сваім сябрам Жэрарам Дэпардзьё лічыцца кіназоркай маладога пакалення 1970-х гадоў. Скончыў жыццё самагубствам на 36-м годзе жыцця.
Свой псеўданім Патрык ўзяў пасля таго, як ва ўзросце 17 гадоў даведаўся, што муж яго маці П’ер-Мары Бурдо не быў яго біялагічным бацькам. Дэваэр (фр. Devaëre — Патрык змяніў адну літару) — дзявочае прозвішча яго бабулі. Па-фламандску de vaere азначае «праўда». Сапраўдным бацькам Патрыка, верагодна, з’яўляецца дырыжор Мішэль Тэтар, які памёр у 1960 годзе, як і яго сын, на 36-м годзе жыцця.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Патрык Дэевер паходзіў з акцёрскай сям’і, у дзяцінстве ўдзельнічаў у кірмашовых пастаноўках. Разам з Жэрарам Дэпардзьё з 1968 года граў у эксперыментальным французскім тэатры «Café de la Gare», дзе пазнаёміўся з Міу-Міу, з якой яго звязалі блізкія адносіны. Дэбют Дэвера ў кіно адбыўся ў 1970 годзе. Усе трое набылі вядомасць дзякуючы шматлікім ролям у розных фільмах, але ў першую чаргу дзякуючы скандальнай стужцы Бертрана Бліе «Les Valseuses» (1974). Доўгі час Дэверу прапаноўвалі ролі выключна маладых бунтароў; толькі ў пазнейшых фільмах яму ўдалося паказаць шматграннасць свайго таленту.
Пяць разоў на працягу 6 гадоў Патрык быў намінаваны на галоўную кінапрэмію Францыі «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю (1977, 1978, 1980, 1981, 1982), але ні разу не атрымаў узнагароду (адзін раз Патрыка апярэдзіў яго сябар Дэпардзьё). Яшчэ раз Дэвер прэтэндаваў на «Сезар» у 1976 годзе за мужчынскую ролю другога плана, але таксама не выйграў.
16 ліпеня 1982 года, не пакiнуўшы ніякай перадсмяротнай запіскі, застрэліўся ў сваім доме ў XIV акрузе Парыжа патронам 22 Long Rifle з стрэльбы, падоранай Калюшам. За 35 гадоў зняўся ў 37 поўнаметражных фільмах.
У 1983 годзе ў Францыі была заснаваная Прэмія Патрыка Дэвера. Французскі спявак Рафаэль Арош прысвяціў Патрыку «Песню для Патрыка Дэвера».
Зноскі
- ↑ а б Patrick Dewaëre // GeneaStar
- ↑ Patrick Bourdeaux // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 9 сакавіка 2021.
- ↑ Patrick Dewaere // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Travers J. http://www.filmsdefrance.com/biography/patrick-dewaere.html Праверана 2012.