Патрысія Даловы
Патрысія Даловы | |
---|---|
польск.: Patrycja Dołowy | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1978[1] |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фатограф |
Вучоба | |
Сайт | widoczki.patrycjadolowy.pl |
Патрысія Даловы (польск.: Patrycja Dołowy; нар. ў 1978 ў Бостане) — польскі фатограф і грамадска-культурны дзеяч, член Рады папулярызацыі навукі Польскай акадэміі навук, з 2010 года намесніца старшыні Фонда МаМа(польск.) бел.; доктар (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата навук) прыродных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1978 годзе ў Бостане, у штаце Масачусетс, у Злучаных Штатах. У 2002 годзе скончыла Варшаўскі ўніверсітэт, у 2005 годзе — Акадэмію мастацкай фатаграфіі Вроцлаўскіх фатаграфічных школаў. Яе дыпломная праца пад тытулам: Ліліт адыходзіць… пад кіраўніцтвам др. Пётра Камароўскага, атрымала адзнаку. У 2007 годзе атрымала тытул доктара (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата навук) прыродных навук[2] у галіне мікрабіялогіі[3]. Удзельнічала ў індывідуальных і калектыўных выстаўках у Польшчы і па-за яе межамі. У 2012 годзе стала стыпендыятам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча[2]. Жыве ў Варшаве.
Грамадская і культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Патрысія Даловы займаецца грамадскай і грамадска-культурнай дзейнасцю. Уваходзіць у склад Рады папулярызацыі навукі Польскай акадэміі навук[2], з’яўляецца дзеячам, а з 2010 года намесніцай старшыні Фонду МаМа(польск.) бел.. Праводзіць варштаты з аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфіі, а таксама варштаты для дзяцей у Цэнтры культуры Ідыш(польск.) бел. і Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве(польск.) бел.. Працавала як намесніца старшыні Акадэміі[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Патрысія Даловы займаецца суб’ектыўнай інсцэнізаванай фатаграфіяй, карыстаецца класічнымі тэхнікамі. Плёнкі каляруе, выдрапоўвае, згнятае. Свае фотасесіі называе сеансамі. Стварыла некалькі фатаграфічных цыклаў і мультымедыйных праектаў з горадам у фоне. Яна таксама аўтар мастацкага праекта Мастацтва маці[2].
У 2005 годзе апублікавала альбом Efemeryki/Ephemerics (Варшава, 2005). Яе творчасць з’яўлялася ў мастацкіх і культурных часопісах: Format, Tytuł Roboczy Otwarty Magazyn Sztuki, Niezbędnik Kulturalny, Furia, Op.cit., а таксама ў часопісах вялікіх тыражоў, м.ін. у: Exclusiv, Gaga, Kobieta i Życie, Wysokie Obcasy. Супрацоўнічала з часопісам Przekrój[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Узнагарода імя Кароля Сабата, 2011[2]
Зноскі
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |