Іоў (Патрыярх Маскоўскі)
Патрыярх Іоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Патрыярх Гермаген дэ-юрэ Патрыярх Ігнацій дэ-факта |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзіянісій | ||||||
Пераемнік | увядзенне патрыяршаства; Іосіф (Валчанскі) (у сінадальным перыядзе) |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яўфімій | ||||||
Пераемнік | Варлаам | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давід | ||||||
Пераемнік | Іосіф | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Іван (Іаан) | ||||||
Нараджэнне |
1525 |
||||||
Смерць |
19 чэрвеня 1607 |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Патрыярх Іоў (каля 1525 — 19 ліпеня 1607) — першы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1589—1605). Кананізіраваны Рускай царквой у 1989 годзе ў ліку святых.
Жыццё і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У свеце Іван (Іаан). Нарадзіўся каля 1525 года ў Старыцы, па дасягненню паўнагоддзя прыняў пострыг, далей стаў ігуменам (з 1566 па 1571 год) у Старыцкім Успенскім манастыры . Старыца з’яўлялася адным з цэнтраў апрычніны, Іван Жахлівы звярнуў сваю ўвагу на ігумена і ў 1571 годзе перавёў яго ў Маскву ў Сімонаў манастыр. У 1575 годзе стаў архімандрытам царскага Наваспасскага манастыра ў Маскве. З 1581 года епіскап Каломенскі. У Каломне быў да 1586 года, калі быў прызначаны архіепіскапам Растоўскім. З сярэдзіны 1580-х гадоў блізкі спадвіжнік Барыса Гадунова, пры яго падтрымкі ўзведзены у мітрапаліты Маскоўскія (1586) і 26 студзеня(5 лютага н.ст) 1598 года пастаўлены Канстанцінопальскім патрыярхам Іеряміей ІІ(які ў гэты час знаходзіўся ў Маскве) першым Патрыярхам Маскоўскім. Іоў далей падтрымліваў палітыку Гадунова. З галоўных царкоўных падзей яго патрыяршага жыцця — кананізацыя Васілія Блажэннага і Іосіфа Валоцкага, распаўсюджанне хрысціянства ў Паволжа, якое заваяваў Іван Жахлівы, і ў Сібіры, якую далучылі ў гады праўлення Гадунова. Смерць Гадунова ў 1605 годзе і перамога Ілжэдзмітрыя І азначала і падзенне Іова. іоў адмовіўся прызнаваць Ілжэдзмітрыя І сынам Івана Жахлівага і патрабаваў ад жыхароў Масквы вернасці Фёдару Барысавічу, Ілжэдзмітрый і яго суплечнікі, «которые государю изменили, а тому вору и богоотступнику последуют и именуют его князем Дмитрием», былі аддадзены патрыярхам анафеме. Сам патрыярх Іоў у сваіх граматах называў Ілжэдзмітрыя «расстрига, ведомый вор, в мире звали его Юшком Богданов сын Отрепьев, жил у Романовых во дворе и заворовался. …да и у меня, Иова Патриарха, во дворе для книжного письма побыл во дьяконах же. А после того сбежал с Москвы в Литву». Іоў быў зняты з кафедры і адпраўлены ў манастыр у роднай Старыцы яшчэ да прыбыцця Ілжэдзмітрыя ў сталіцу, які накіраваў загад «взять его там в приставы» і трымаць «во озлоблении скорбнем». Пасля забойства Фёдара Гадунова Іова арыштавалі за набажэнствам у Успенскім саборы Крамля, сарвалі з яго патрыяршае адзенне і як простага манаха адправілі ў выгнанне. Пасля гэтага царкоўны сабор выбраў новым маскоўскім патрыярхам грэка Ігнація, які быў разам са спаручнікамі Ілжэдзмітрыя У Старыцы Іоў пражыў яшчэ два года, і памёр у 1607 годзе. Перад гэтым рэабілітаваны пры Васілі Шуйскім наведаў Маскву, але па здароўю (абсалютна аслеп) адмовіўся ад патрыяршага прастолу і вярнуўся ў Старыцу, дзе памёр 19 ліпеня і быў пахаваны ў Старыцкам Успенскім манастыры . У 1652 годзе рэшткі Іова перанесены ва Успенскі Сабор Маскоўскага Крамля.
Зноскі
- ↑ а б Иов // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся ў 1525 годзе
- Памерлі 19 чэрвеня
- Памерлі ў 1607 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Пахаваныя ў Маскве
- Асобы
- Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы
- Маскоўскія мітрапаліты
- Патрыярхі Маскоўскія
- Епіскапы Каломенскія
- Епіскапы Растоўскія
- Святыя паводле алфавіта
- Рускія праваслаўныя святыя
- Хрысціянскія святыя XVII стагоддзя
- Свяціцелі
- Постаці Смутнага часу
- Кананізаваныя ў XX стагоддзі
- Пахаваныя ў Цвярской вобласці