Патрыяршы сабор у Піцундзе
Славутасць | |
Патрыяршы сабор у Піцундзе | |
---|---|
груз. ბიჭვინთის ტაძარი | |
![]() | |
43°10′00″ пн. ш. 40°20′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Грузія, Рэспубліка Абхазія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Першае згадванне | X стагоддзе |
Вышыня | 29 м |
Сайт | pitsundaorgan.webs.com |
![]() |
Патрыяршы сабор у Піцундзе ў гонар Апостала Андрэя Першазванага — сабор, пабудаваны ў Піцундзе (Піцыунт) у пачатку X стагоддзя ў часы праўлення грузінскага цара Баграта III з дынастыі Баграціёнаў, які з'яўляўся пляменнікам апошняга абхазскага цара Феадосія III .
Гісторыя сабора
[правіць | правіць зыходнік]Піцундскі сабор быў кафедрай абхазскіх каталікосаў. Тут адбываліся выбары каталікосаў-патрыярхаў Абхазіі, пасвячэнне епіскапаў.
У XI — XV стагоддзях сабор неаднаразова абнаўляўся. У XVII стагоддзі, пад пагрозай нападу з боку туркаў, кафедра каталікоса Абхазіі пераносіцца ў Гелаці (Грузія), сабор быў закінуты.
У другой палове XIX стагоддзя сабор быў зноў адбудаваны і асвечаны ў гонар Успення Багародзіцы.
Пытанне аб пераносе з будынка сабора аргана, усталяванага ў 1975 годзе нямецкімі майстрамі, быў узняты ў ў 2009 годзе[1]. 29 ліпеня 2014 года в. а. прэзідэнта Абхазіі Валерый Бганба падпісаў распараджэнне, у якім даручыў міністэрству культуры сумесна з дзяржкіраваннем па ахове гісторыі культурнай спадчыны адшукаць магчымасць пераносу органа з Піцундскага сабора ў іншае месца[2].
Архітэктурныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]
Сабор адносіцца да тыпу крыжовакупальных, трохнефных і трохапсідных храмаў. Узведзены з каменя і цэглы. У размеркаванні гэтых матэрыялаў назіраецца пэўны парадак. Сцены храма ад цокаля складзеныя выключна каменнымі блокамі, затым мур набывае змяшаны характар: шэрагі каменя перамяжоўваюцца з цаглянымі праслойкамі. Чым вышэй, тым каменныя праслойкі танчэй, а цагляныя — таўшчэй. Верхняя частка сцен, барабан і ляжачы на ім купал, унутраныя апоры-слупы складзеныя цалкам з цэглы рознага памеру. На цэнтральнай алтарнай апсідзе звонку паміж вокнамі выкладзеныя тоўстай цэглай крыжы. Гладкія сцены пакрытыя тынкоўкай, у ранейшыя часы упрыгожанай фрэскамі, ад якіх захаваліся толькі пояс медальёнаў у алтары. Унутры сабора, у заходняй яго частцы знаходзіцца пахавальня, у якой знаходзяцца дзве магілы, прызначаныя апосталам Андрэю Першазванаму і Сымону Кананіту, аб чым сведчаць фрэскавыя выявы двух апосталаў унутры пахавальні.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Патрыяршы сабор у Піцундзе на Вікісховішчы |
---|
- Патрыяршы сабор: фатаграфіі Архівавана 10 лютага 2009.
- Архіепіскап Павел Лебедзеў († 1892 г.). Слова пры асвячэнні Піцундскага Успенскага Сабора ў Абхазіі, 3 (16) Верасня 1885 года (Казань, 1889). На сайце Слова пастыра
- Арган Піцундскага храма ў Абхазіі. Архівавана 28 чэрвеня 2019. Афіцыйны сайт. Архівавана 28 чэрвеня 2019.