Паццуолі
| Камуна | |||
| Паццуолі | |||
|---|---|---|---|
| Pozzuoli | |||
|
|||
| 40°49′ пн. ш. 14°07′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Кампанія (Італія) | ||
| Правінцыя | Неапаль | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 521 да н.э.[1] | ||
| Плошча | 43 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 28 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 108148 чалавек (2008) | ||
| Шчыльнасць | 1933 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 081 | ||
| Паштовы індэкс | 80078 | ||
| Аўтамабільны код | NA | ||
| Код ISTAT | 063060 | ||
| Іншае | |||
| Мэр камуны | Pasquale Giacobbe | ||
|
|
|||
| comune.pozzuoli.na.it (італ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Паццуолі (італ.: Pozzuoli) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Кампанія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Неапаль.
Насельніцтва складае 108148 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 1933 чал./км². Займае плошчу 43 км². Паштовы індэкс — 80078. Тэлефонны код — 081.
Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Procolo.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад абавязаны сваім заснаваннем (каля 529 да н.э.) старажытным грэкам, якія назвалі яго Дыкеархіяй («горадам справядлівасці»). У выніку Самніцкіх войнаў гэтая частка Вялікай Грэцыі дасталася рымлянам, якія пераназвалі горад у Путэолы. Спроба Ганібала авалодаць горадам у 214 г. да н.э. скончылася няўдала.
Пасля набыцця статусу калоніі ў 194 г. да н.э. Путэолы квітнелі ў якасці буйнога гандлёвага порта. Пасля падзення Рымскай імперыі землетрасенні і пагроза вулканічных вывяржэнняў вымусіла жыхароў перабрацца ў суседні Неапаль, з якім ужо ў старажытнасці Паццуолі быў злучаны тунэлем, пракапаным пад прыбярэжнай скалой. Частка старажытнага горада з-за сейсмічнай актыўнасці цяпер ляжыць пад вадой і даследуецца марскімі археолагамі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Рэшткі антычнага горада — тэрмы, рынак, некропаль з распісанымі пахавальнымі камерамі — параўнальна добра захаваліся. Сярод іх першае месца належыць амфітэатру Флавіяў, аднаму з найбуйнейшых у старажытным свеце. Разваліны рынку ў турыстычных буклетах праходзяць як храм Серапіса. Споліі з храма Аўгуста былі выкарыстаны пры ўзвядзенні ў Сярэднявеччы сабора Св. Прокла.
У наваколлях горада можна паглядзець на вулкан Монтэ-Нуова, які з’явіўся ў XVI стагоддзі, і вулканічны кратар Сальфатара, які час ад часу выкідвае серныя пары.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва:

Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Puteoli // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1130–1131.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паццуолі
