Перайсці да зместу

Пачуццё колькасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У матэматычнай адукацыі, пачуццё колькасці можа спасылацца на «інтуітыўнае разуменне лікаў, іх велічыні, адносінаў паміж лікамі і уздзеяння на іх аперацый».[1] Іншыя вызначэнні пачуцця колькасці падкрэсліваюць уменне працаваць за межамі традыцыйна вывучальных алгарытмаў, напрыклад, «добра арганізаваныя канцэптуальныя асновы колькасці інфармацыі, якія даюць чалавеку магчымасць разумець лічбы і колькасныя сувязі і вырашаць матэматычныя праблемы, якія не звязаны з традыцыйнымі метадамі».[2]

Псіхолагі лічаць, што пачуццё колькасці ў чалавека могжа быць дыферанцавана ў прыблізную лікавую сістэму, сістэму, якая падтрымлівае ацэнку велічыні, і паралельную сістэму індывідуалізацыі, якая дазваляе адсочваць асобныя аб’екты, як правіла, у колькасцях, ніжэй за 4.[3]

Ёсць таксама некаторыя адрозненні ў тым, як пачуццё колькасці вызначаецца ў матэматычным пазнанні. Напрыклад, Герстен і Чард сцьвярджаюць, што пачуццё колькасці «тычыцца дзіцячай рухавасці і гібкасці ў адносінах да лікаў, адчування што азначаюць лічбы і ўмення выконваць уяўныя вылічэнні і глядзець на свет і рабіць параўнанні.»[4][5][6]

У жывёл, пачуццё колькасці — гэта не ўменне лічыць, але ўменне ўспрымаць змены ў колькасці рэчаў у шэрагу.[7] Усе млекакормячыя і большасць птушак заўважаюць змяненьне ў шэрагу свайго маладняка побач. Многія птушкі у стане вылучыць два з трох.[8] У людзей дзеці ва ўзросце каля чатырнаццаці месяцаў таксама могуць заўважаць што нешта знікла ў групе знаёмых рэчаў.[крыніца?]

Даследчыкі лічаць пачуццё колькасці найбольш важным для дзяцей у пачатковай адукацыі. Так напрыклад амерыканскі Нацыянальны савет настаўнікаў матэматыкі зрабіў пачуццё колькасці цэнтральным месцам ў матэматычнай адукацыі з папярэдняга-K да 2-га класаў.[9] Актыўнай вобласцю даследаванняў з’яўляецца стварэнне і тэставанне стратэгій навучання для развіцця дзіцячага пачуцця колькасці.

Паняцці, звязаныя з пачуццём колькасці[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «пачуццё колькасці» ўключае ў сябе некалькі канцэпцый велічыні, ранжыравання, параўнання, вымярэння, акруглення, працэнтаў, і ацэнкі, у тым ліку:[10]

  • ацэньванне ў вялікіх колькасцях забяспечваючы разумнае набліжэнне;
  • меркаванне аб ступені дакладнасці адпаведна сітуацыі;
  • акругленне (разуменне прычын для акруглення вялікіх лікаў і абмежаванняў ў параўнаннях);
  • асэнсаваны выбар адзінкі вымярэння для дадзенай сітуацыі;
  • вырашэнне рэальнай жыццёвый праблемы, звязанай з працэнтамі і дзесятковымі дробамі;
  • параўнанне фізічных вымярэнняў у і паміж метрычнай сістэмай і сістэмай вымярэнняў ЗША; і
  • параўнанне градусаў па Фарэнгейце і па Цэльсіі ў рэальных жыццёвых сітуацыях.

Некаторыя з гэтых канцэпцый выкладаюцца ў пачатковай адукацыі ў Беларусі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыкладная сістэма злічэння
  • Паралельная сістэма індывідуалізацыі
  • Ментальныя вылічэнні
  • Пачуццё колькасці ў жывёл
  • Навыкі ліку, няздольнаць да лікаў
  • Эфект адаптацыі колькасці
  • Парадак велічыні
  • Лічбы і граматычныя лікі ў мове Pirahã
  • Памылка акруглення

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. number sense.
  2. What is number sense?.
  3. Piazza, M. (2010). "Neurocognitive start-up tools for symbolic number representations". Trends in Cognitive Science. 14.
  4. Number Sense: Rethinking Arithmetic Instruction for Students with Mathematical Disabilities.
  5. Making Sense of Number Sense: Implications for Children With Mathematical Disabilities.
  6. Stages in Development of Number Sense - Harvard Education Letter(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2008. Праверана 1 снежня 2017.
  7. Number Systems(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2018. Праверана 1 снежня 2017.
  8. Dantzig, Tobias. Number: The Language of Science. New York: Macmillan Company, 1930.
  9. Understanding a Child's Development of Number Sense(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 1 снежня 2017.
  10. «Unit 1: Number and Number Sense» (20-day lesson), STPSB.org, St. Tammany Parish School Board, Covington, LA (USA), 2009, overview webpage: ST-MathGrade7Unit-topics Архівавана 13 чэрвеня 2010..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]