Паштовая станцыя (Крычаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя ў Крычаве. Фасад.jpg
53°41′15″ пн. ш. 31°42′28″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Крычаў
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы сярэдзіна XIX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000480шыфр 513Г000480

Паштовая станцыя — будынак у Крычаве, размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 76. Помнік грамадзянскай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у стылі неаготыкі. Абслугоўвала дарогу Варшава — Брэст — Масква.

Станцыя — комплекс будынкаў, размешчаных вакол прамавугольнага ў плане панадворку. Галоўны будынак мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з дваровай і пазнейшай тарцовай прыбудовамі. Павернуты галоўным фасадам да дарогі, яго цэнтральная частка і вуглы вылучаныя пілястрамі з гатычнымі арачнымі нішамі. Прамавугольныя вокны ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі ў выглядзе стральчатых арак. Планіроўка будынку сіметрычная. Сцены памяшканняў апяразаныя прафіляванымі карнізамі.

У будынках станцыі размешчана база дарожна-эксплуатацыйнай службы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]