Паштовы тракт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паштовы тракт (польск. trakt ад лац. traktus, літаральна — валачэнне) — у Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расіі шырокая палепшаная дарога (шлях, гасцінец), якая злучала найважнейшыя населеныя пункты.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Па паштовым трактам ішлі рэгулярныя перавозкі пошты, пасажыраў і грузаў.
  • Уздоўж галоўных дарог праз 20-30 вёрст былі створаны ямы — паштовыя станцыі.
  • На паштовых трактах усталёўваліся верставыя слупы, па якіх можна было адмяраць пройдзены шлях.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1557 г. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стала наладжвацца паштовая служба.

У 1583 годзе адкрыты паштовыя зносіны паміж Гродна, Беластокам і Варшавай.

Пасля таго як у 1667 годзе ў вёсцы Андрусава (цяпер у Смаленскай вобласці) было заключана мірнае пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, асобным пунктам якога было развіццё паштовых зносін, быў створаны паштовы тракт па напрамку Вільня-Масква. Ён праходзіў праз Мінск, Магілёў і Смаленск. Гэта пошта, названая Віленскай, была заснавана 14 снежня 1667 г. Праект яе упарадкавання распрацаваў віленскі паштмайстар Рэйнгальд Бісінг. Ён жа склаў палажэнне, якім ўсталёўваўся парадак праходжання пошты. 3 Вільні паштар адпраўляўся ў пятніцу, у Мінск прыбываў у нядзелю ў тры гадзіны дня, у Магілёў — апоўдні ў панядзелак, а на граніцу (у мястэчка Кадзіна, што на Смаленшчыне) — у аўторак раніцай. Да гэтага часу сюды павінна была паступіць і маскоўская пошта. У напрамку Масквы карэспандэнцыя адпраўлялася раз на тыдзень. З Вільні да Масквы лісты даходзілі за 8 дзён.

У тым жа 1667 годзе ў Мінску з’явіўся першы паштовы ям (прататып станцыі). У яго штаце былі тры ямшчыкі і адзін стараста. Тут можна было памяняць коней, пераначаваць. Пазней паштовыя ямы былі створаны ў Мсціславе, Магілёве, Барысаве, Смілавічах, Радашковічах, Маладзечне.

Па дарогах карэспандэнцыю развозілі калёсы і карэты. У пачатку ХІХ стагоддзя сталі выкарыстоўваць таксама дыліжансы. Дыліжанс ехаў і днём і ноччу і спыняўся ў тавернах толькі для яды і змены коней[1].

Санкт-Пецярбургска — Магілёўскі паштовы тракт паклаў пачатак аднаму з самых вядомых расійскіх трактаў — Беларускаму. У пачатку ХІХ ст. ён аформіўся канчаткова. Тракт меў тры маршруты:

  1. Санкт — Пецярбург — Екацярынаслаў (праз Віцебск — Магілёў — Чарнігаў)
  2. Санкт-Пецярбург — Жытомір (праз Віцебск — Магілёў — Быхаў — Жлобін — Мазыр)
  3. Санкт-Пецярбург — Кіеў (праз Нарву — Полацк — Барысаў — Бабруйск — Петрыкаў) і далей на Адэсу.

Па Санкт-Пецярбургска—Магілёўскаму паштоваму тракту ўпершыню ў Расійскай імперыі сталі перавозіць газеты па падпісцы. Адбылося гэта ў 1773 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заремский, В. К. Могилевская почта в 19 веке. Магілёўская даўніна. — 2001. — № 9. — С. 52 — 59.

Зноскі