Тракт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тракт (польск.: trakt, лац.: traktus, літаральна — валачэнне) — гістарычная назва транспартнай дарогі, якая злучала буйныя гарады або рэгіёны, а таксама сучасная назва аб'ектаў вулічнай сеткі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па трактах ішлі рэгулярныя перавозкі пасажыраў, грузаў і пошты паміж буйнымі гарадамі.

Гасцінец часоў Кіеўскай Русі, які злучаў Кіеў з Малдавіяй, называўся Княжым трактам.

Старадаўні гасцінец у Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве, што злучаў абедзве сталіцы — Вільню і Кракаў, называўся Каралеўскім трактам.

У Сібіры і на Урале працягваюць называць дарогі трактамі: галоўным чынам гэта звязана з памяццю аб гістарычным маршруце Сібірскі тракт, які праходзіў праз усю Расію і злучаў яе з Кітаем. Напрыклад, аўтамабільная дарога федэральнага значэння ў Расіі ад Новасібірска да дзяржаўнай мяжы з Манголіяй называецца Чуйскім трактам.

Адрасныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]

Назву «тракт» маюць некаторыя вуліцы (адрасныя аб’екты). Трактамі названы шэраг магістральных выездаў з Мінска: Даўгінаўскі тракт, Ігуменскі тракт, Лагойскі тракт, Смілавіцкі тракт, а таксама менш значныя мінскія вуліцы: Азярцоўскі тракт, Менкаўскі тракт, Сморгаўскі тракт, Старавіленскі тракт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]