Мелвіл (паўвостраў)
Мелвіл | |
---|---|
68° пн. ш. 84° з. д.HGЯO | |
Акваторыя | [[заліў Фокс, заліў Каміці|заліў Фокс, заліў Каміці]] |
Плошча | 62 564 км² |
Найвышэйшы пункт | 564 м |
Краіна | |
Ме́лвіл (англ.: Melville Peninsula) — паўвостраў на поўначы Канады.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паўвостраў Мелвіл размешчаны паміж залівам Фокс на ўсходзе і залівам Каміці (паўднёвая частка заліва Буція) на захадзе[1]. Паўвостраў Мелвіл з'яўляецца самым буйным паўвостравам Канадскай Арктыкі, з 1999 года ўваходзіць у склад тэрыторыі Нунавут, да гэтага ўваходзіў у акругу Франклін Паўночна-заходніх тэрыторый.
Вышыні да 564 м. Плошча 62 564 км². Даўжыня паўвострава каля 400 км, шырыня ад 113 да 217 км.
Праліў Фьюры-энд-Хекла аддзяляе паўвостраў ад вострава Бафінава Зямля на поўначы, праліў Фрозен-Стрэйт — ад вострава Саўтгемптан. У паўднёвай частцы заліва Каміці каля заходняга берага паўвострава ляжыць востраў Уэйлс, паміж паўднёвым берагам паўвострава і востравам Саўтгемптан ляжыць востраў Вансітарт.
Паўвостраў складаецца з двух выразных фізіяграфічных раёнаў, большая частка — моцна рассечанае плато, якое некалькі падвышаецца на захадзе (горы Прынс-Альберт) і паўночна-ўсходняя частка паўвострава — вузкія прыбярэжныя раўніны, складзеныя вапняком. Рачныя патокі сцякаюць з узгоркаў у радыяльных кірунках, некалькі найбольш буйных цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць у заліў Фокс. Вялікае возера Хол (520 км²) размешчана ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава, а ў паўднёвай частцы паўвострава шмат азёр, якія злучаюцца паміж сабою.
Вузкі заліў Лаян глыбока ўразаецца ў сушу на паўднёвым усходзе, даходзячы да сярэдзіны паўвострава, шырокі заліў Рэпалс-Бей размешчаны яшчэ паўднёвей. Вузкі перашыек, які злучае паўвостраў з мацерыком носіць назву перашыйка Рэя і названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Джона Рэя[2]. Расліннасць — галоўным чынам імхова-лішайнікавая тундра. На паўднёвым беразе паўвострава знаходзіцца невялікі інуіцкі пасёлак Рэпалс-Бей, на ўсходнім беразе — Хол-Біч. Гэтыя месцы ўжо даўно былі заселены інуітамі дзякуючы багаццю марскіх сысуноў, якія служылі аб'ектам палявання[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мелвіл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).