Перайсці да зместу

Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт
англ.: University of South Australia
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of South Australia
Заснаваны 1991
Размяшчэнне Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія
Сайт unisa.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Аўстралійскі ўніверсітэт (англ.: University of South Australia) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, які месціцца ў горадзе Адэлаіда ў штаце Паўднёвая Аўстралія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1991 годзе ў выніку зліцця Паўднёва-Аўстралійскага тэхналагічнага інстытута, заснаванага ў 1889 годзе як школа горнаруднай прамысловасці, і Паўднёва-Аўстралійскага каледжа вышэйшай адукацыі, заснаванага ў 1856 годзе.

У ліпені 2023 года ўніверсітэт пагадзіўся аб'яднацца да 2026 года з Адэлаідскім універсітэтам. Студэнты, якія распачнуць навучанне ў 2025 годзе і пазней, атрымаюць ужо дыплом аб'яднанага Адэлаідскага, а не Паўднёва-Аўстралійскага ўніверсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт здароўя і працаздольнасці чалавека
  • Факультэт клінічных навук і навук пра здароўе
  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт творчасці
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт права і грамадскіх навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]