Перайсці да зместу

Паўночна-Алічурскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Алічурскі хрыбет
38°02′37″ пн. ш. 73°07′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаПамір 
Даўжыня110 км
Вышыня5929 м 
Паўночна-Алічурскі хрыбет (Таджыкістан)
Паўночна-Алічурскі хрыбет

Паўночна-Алічурскі хрыбет (ранейшая назва — Базардарынскі хрыбет[1]) — горны хрыбет на Паміры, у Таджыкістане. Размешчаны паміж ракой Мургаб і Сарэзскім возерам на поўначы і ракой Алічур і возерам Яшылькуль на поўдні. Служыць усходнім працягам Рушанскага хрыбта.

Хрыбет складзены гранітоідамі, мэтамарфічнымі і гліністымі сланцамі, пясчанікамі і вапнякамі. Вялікая колькасць ледавікоў — каля 470, агульная плошча якіх дасягае 295 км². Пануюць ландшафты камяністага высакагор'я са скаламі і асыпкамі, у ніжніх частках схілаў пераважае разрэджаная расліннасць халоднай высакагорнай пустыні.

Зноскі