Паўночны рух супраціву

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўночны рух супраціву
шведск.: Nordiska motståndsrörelsen
фінск.: Pohjoismainen vastarintaliike
нарв.: Nordiske motstandsbevegelsen
Лагатып
Лідар: Сімон Ліндберг
Заснавальнік: Клас Лунд
Дата заснавання: 1 снежня 1997
Ідэалогія: Нацыянал-сацыялізм
Скандынавізм
Этнаплюралізм
Еўраскептыцызм
Антыкамунізм
Антысіянізм
Месцаў у Ленах:
0 / 1662
Месцаў у Рыксдаге:
0 / 349
Месцаў у Еўрапарламенце:
0 / 20
Партыйны друк: Nationellt Motstånd
Сайт: nordfront.se(шведск.) 
vastarinta.com(фін.) 
frihetskamp.net(нарв.) 
nordfront.dk(дацк.) ]
Commons-logo.svg Паўночны рух супраціву на Вікісховішчы
Сцяг Паўночнага руху супраціву
Марш руху супраціву на нацыянальны дзень Швецыі ў 2007.

Паўночны рух супраціву (шведск.: Nordiska motståndsrörelsen; NMR, фін. Pohjoismainen vastarintaliike; PVL, нарв. Nordiske motstandsbevegelsen; NMB) — паўночнаеўрапейская нацыянал-сацыялістычная арганізацыя і шведская партыя якая ставіць мэтай з дапамогай рэвалюцыі стварыць паўночнаеўрапейскую нацыянал-сацыялістычную рэспубліку, якая складаецца з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, і магчыма таксама краін Прыбалтыкі.[1][2]

На гэты момант Паўночны рух супраціву ўключае ў сябе Шведскі рух супраціву (Svenska motståndsrörelsen[3]), Фінскі рух супраціву (Suomen vastarintaliike[4]), нарвежскі рух супраціву (Den norske motstandsbevegelsen[5]) і дацкі рух супраціву (Den Danske Modstandsbevægelse[6]).

Арганізацыя пабудавана на выразнай іерархіі і дысцыпліне[7]. Заснавальнік арганізацыі Клас Лунд, вядомы таксама тым, што стаяў ля вытокаў арганізацыі Vitt Ariskt Motstånd (Белы арыйскі супраціў). На дадзены момант лідарам арганізацыі з'яўляецца Сімон Ліндберг пад ім савет кіравання, у які ўваходзяць: Эміль Хагберг (міжнародны прадстаўнік і каардынатар кіраўнікоў рэгіянальных вочак), Фрэдрык Вейделанд (паліттэхнолаг і галоўны рэдактар анлайн-газеты Nordfront) і Пэр Эберг (лідар палітычнай партыі, утворанай у рамках арганізацыі).

У кастрычніку 2014 года было аб'яўлена што Шведскае аддзяленне арганізацыі створыць палітычную партыю. Партыя з'яўляецца «парламенцкім крылом» арганізацыі, а яе лідар Пэр Эберг. Партыю прадставілі 5 верасня 2015.[8]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 90-х з турмы выйшлі былыя сябры белага арыйскага супраціву, што і паслужыла штуршком для стварэння руху супраціву[9]. У снежні 1997 былымі сябрамі National Ungdom (нацыянальная моладзь), супрацоўнікамі газеты Folktribunen (Народная трыбуна) і былымі сябрамі белага арыйскага супраціву быў створаны шведскі рух супраціву.

У 2003 годзе аб'ядналіся шведская і нарвежская арганізацыя, пасля чаго рух супраціву стаў больш ваяўнічы ў сваіх выказваннях. У 2006 спыніла існаванне моладзевае крыло арганізацыі Nationell Ungdom (нацыянальная моладзь). Следам за моладзевым крылом, перастала існаваць і нарвежская арганізацыя, але ненадоўга, у 2010 яна зноў аднавіла працу, і існуе па гэты дзень. Фінскае аддзяленне з'явілася ў 2006-2007 гадах, а ў 2013, пазней за ўсіх, з'явілася дацкае аддзяленне. Такім чынам, на сённяшні дзень, існуе чатыры аддзялення арганізацыі: у Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Даніі, якія ўсе разам складаюць адзінае цэлае — паўночны рух супраціву. У выпуску радыё Nordfront ад 25-га сакавіка таксама гаварылася пра магчымасць з'яўлення Ісландскага крыла арганізацыі[10].

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Мэты і метады[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны рух супраціву вызначае сябе да нацыянал-сацыялістычнаму светапогляду.[11][12][13]

Згодна шведскай службе дзяржаўнай бяспекі, мэта арганізацыі — усталяваць таталітарнае кіраванне з дапамогай рэвалюцыі[14]. Арганізацыя ж сама апісвае гэта крыху інакш:

Нягледзячы на тое, што рух супраціву імкнецца стварыць дзяржаву з аўтарытарным урадам, у нашых планах таксама развіццё свабод і дэмакратыі. Паўночнаеўрапейскія нацыянал-сацыялістычная рэспубліка, безумоўна, будзе дзяржавай з моцным лідарам, але адначасова і дэмакратыяй.

Арганізацыя адкрыта заяўляе, што для дасягнення мэты спатрэбіцца кровапралітная барацьба[15]:

Ні адзін чалавек не можа стаць сябрам руху супраціву, калі той не гатовы сілай абараняць сябе, арганізацыю, альбо сваіх сяброў ... баязліўцам і цярпілам ў нас няма месца. Ніхто не ўнікне свайго мужчынскага доўгу.

Міжнародныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны рух супраціву падтрымлівае прыязныя адносіны з шэрагам нацыяналістычных партый Еўропы. Так, напрыклад, у лютым 2012-га года, сябра тады яшчэ Шведскага руху супраціву, Ніклас Фрост, узяў удзел у маршы нацыянальнага фронту Венгрыі[16]. У жніўні 2013 сябры ШРС прынялі ўдзел у трэніроўках якія праводзіліся нацыянальным фронтам Венгрыі. У лютым 2015 года сябры ПРС прынялі ўдзел у маршы ў памяць аб Хрысто Лукаве ў Балгарыі, які праводзіўся балгарскім нацыянальным рухам. У сакавіку 2015 года два сябры ПРС былі запрошаны ў Пецярбург на «міжнародны кансерватыўны форум», куды паехалі замест раней заяўленай «партыі шведаў»[17], з-за чаго ўдзел ПРС у форуме застаўся незаўважаным. У верасні таго ж года на праводзімыя ПРС «дні Паўночнай Еўропы» (швед. Nordendagarna), былі запрошаны сябры Рускага імперскага руху (РІД)[18], пасля чаго шэраг праўрадавых СМІ звінавацілі ПРС у супрацоўніцтве з Расіяй[19].

Арганізацыя і актывізм[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Структура арганізацыі да 2016 года.

Структура руху супраціву носіць строга іерархічны характар. Лідарам арганізацыі з'яўляецца Сімон Ліндберг, пад ім савет кіравання які складаецца з высокапастаўленых сяброў арганізацыі.

Краіна падзелена на сем зон, арганізацыя называе іх «Näste» (Швед. Гняздо). У кожнага гнязда-вобласці ёсць свой кіраўнік.[20] Унутры гнёздаў-абласцей, ёсць таксама лакальныя групы (Kampgrupp) у якіх у сваю чаргу ёсць свае кіраўнікі. Часта кіраўнік, адной з кампгруп у вобласці, з'яўляецца кіраўніком і ўсёй вобласці. Калі колькасць людзей у кампгрупе перавальвае за 10 чалавек, група падзяляецца на дзве, для вобласці гэта колькасць складае 40 чалавек, ці ж калі ў вобласці ўтварылася 4 кампгрупы.

У руху супраціву ёсць шырокі спектр розных скіраванасцяў, выдавецтва Nationellt motstånd (нацыянальны супраціў) выдае літаратуру, якая потым прадаецца на з'ездах арганізацыі і публічных мерапрыемствах. Таксама ў арганізацыі існуе дапамогу зняволеным актывістам «Fånghjälpen»[28], выдаецца газета Nationellt Motstånd «нацыянальны супраціў», і выкладваюцца фільмы на youtube канал «Motstånds media»[29].

Раней арганізацыя таксама выдавала газету Folktribunen (народная трыбуна).

Гуказапісвальная кампанія Nordland у свой час была цесна звязана з супрацівам, і ў пачатку 2000-х нават стала яе часткай.

Актывізм[правіць | правіць зыходнік]

Супраціў займаецца як унутрыарганізацыйнай, так і грамадскай дзейнасцю. Унутрыарганізацыйнай дзейнасці ставіцца сярод іншага: абавязковая трэніроўка баявымі мастацтвамі, дзейнасць рознага роду на прыродзе, ідэалагічная адукацыя. Грамадскі актывізм ж, уключае ў сябе рэгулярныя выхады на плошчы, дэманстрацыі, раздачы ўлётак, расклейкі афішай, налепак, устаноўка транспарантаў, плакатаў і сцягоў.

Рух супраціву вядзе сваю дзейнасць адкрыта, выступае супраць ананімнасці ў шэрагах актывістаў, і заклікае адкрыта заяўляць пра свае погляды.[30][31]

Варта таксама адзначыць што ў арганізацыі ёсць розная градацыя сяброўства, можна быць «stödmedlem» нешта падобна спачуваючым беспартыйным пад час камуністычнай рэвалюцыі ў Расеі, «medlem» паўнапраўны сябра арганізацыі і «aktivist». Зразумела ў розных сябраў арганізацыі розныя правы і абавязкі. Напрыклад актывісты абавязаны займацца баявымі мастацтвамі і выконваць пэўную колькасць працы, а сябры ж вызваляюцца ад актыўнай працы, але тым часам ім не даступныя зніжкі на прадукцыю выпусканую арганізацыяй, такую як напрыклад літаратура, адзенне з сімволікай арганізацыі і т. п.

Раз у год актывісты праходзяць тэст на фізічную сілу і цягавітасць, куды сярод іншага ўваходзіць і бой супраць дваіх супернікаў, у якім трэба выстаяць хвіліну і паказаць асновы валодання баявымі мастацтвамі. Калі актывіст не праходзіць тэст, ён аўтаматычна становіцца сябрам арганізацыі.

Выдавецтва нацыянальны супраціў і анлайн-крама[правіць | правіць зыходнік]

Пры Паўночным супраціве ёсць кніжнае выдавецтва «нацыянальны супраціў» (Швед. Nationellt Motstånd), якое выдае літаратуру звязаную ў першую чаргу з дзейнасцю арганізацыі.

Асноўны прадавец прадукцыі і літаратуры ў арганізацыі, з'яўляецца анлайн-крама nordfront förlag, якая акрамя прадукцыі звязанай з арганізацыяй, прадае таксама прадукцыю і іншых выдавецтваў, гуказапісваючых кампаній і фірмаў так ці інакш звязаных з тэматыкай нацыяналізму.

Меркаванне шведскай службы дзяржбяспекі аб руху супраціву[правіць | правіць зыходнік]

На думку шведскай службы дзяржаўнай бяспекі, рух супраціву — гэта арганізацыя, якая прадстаўляе найбольшую пагрозу ўнутранай бяспецы Швецыі. Па іх ацэнках, паўночны рух супраціву, з’яўляецца галоўнай арганізацыяй у асяроддзі белых нацыяналістаў у Швецыі. Арганізацыя пабудавана на выразнай іерархіі, з відавочнай мілітарысцкай тэматыкай. Служба дзяржаўнай бяспекі, таксама гаворыць аб тым, што да сяброў арганізацыі не раз выкарыстоўваліся дысцыплінарныя меры ў сувязі з учыненых імі злачынствамі.[14]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Patriot.nu
  2. Sök | svenska.yle.fi
  3. Nordfront.se | Det fria nordens röst
  4. Kansallinen Vastarinta | Vastarintaliikkeen media
  5. Frihetskamp
  6. Nordfront.dk | For Nordens Frihed
  7. Våldsam politisk extremism
  8. Motståndsrörelsen bildar parlamentarisk gren | Nordfront.se
  9. http://expo.se/research_smr.html
  10. https://www.nordfront.se/rn52-rapport-fran-island-ludvika-och-om-aipac-talet.smr
  11. Svensk nazism 1945-1995 (шведск.) (швед.
  12. Nazister dömda för flera grova våldsbrott (шведск.) (швед.
  13. Antisemitismen - den gränslösa konspirationsteorin (шведск.) (швед.
  14. 14,0 14,1 [1] (шведск.) (швед.
  15. http://adaktusson.blog.mtgnewmedia.se/2009/05/12/exklusiv-intervju-med-forsta-avhopparen-fran-nazistgruppen-svenska-motstandsrorelsen/
  16. https://www.nordfront.se/frost-i-budapest.smr
  17. https://www.nordfront.se/international-conservative-forum.smr
  18. https://www.nordfront.se/nordendagarna-2015.smr
  19. Svenska nazister backas upp av Ryssland | Per Gudmundson | SvD
  20. Motståndsrörelsen rekryterar | Nordfront.se
  21. Näste 1 – Mälardalen. naste1.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  22. Näste 2 – Västra Götaland | En till WordPress-webbplats. naste2.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  23. Näste 3 – Sydsverige | Nordiska Motståndsrörelsen. naste3.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  24. Näste 4 – Södra Norrland | En till WordPress-webbplats. naste4.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  25. Näste 5 – Dalarna | En till WordPress-webbplats. naste5.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  26. Näste 6 – Norra Norrland. naste6.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  27. Näste 7 – Småland. naste7.nordfront.se. Праверана 13 лютага 2016.
  28. Fånghjälpen informerar | Nordfront.se
  29. MotstandsMedia - YouTube
  30. Kontrast: Svenska Motståndsrörelsen: del 1
  31. Anonymitet och hets | Nordfront.se