Перайсці да зместу

Готланд (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Готланд)
Готланд
шведск. Gotland
Характарыстыкі
Плошча2 994 км²
Найвышэйшы пункт82 м
Насельніцтва56 700 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва18,94 чал./км²
Размяшчэнне
57°30′ пн. ш. 18°33′ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Ленлен Готланд
Готланд (востраў) (Швецыя)
Готланд
Готланд
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Готланд (шведск.: Gotland) — востраў у Балтыйскім моры, а таксама адміністрацыйная адзінка (Gotlands kommun) і асобная этнаграфічная вобласць у сучаснай Швецыі.

Герб Готланда

Размешчаны прыкладна за 100 км ад мацерыковай Швецыі. Готланд, плошча якога складае 2994 км², з’яўляецца самым буйным з астравоў Швецыі. Каля Готланда ляжаць астравы Форэ (113,3 км²), Гоцка-Сандзён (36,54 км²), Ліль-Карлсё (1,39 км²), Стура-Карлсё (2,35 км²) і інш., якія ўваходзяць у Готландскі лен.

Востраў уяўляе сабой плато, складзенае сілурыйскімі вапнякамі і пясчанікамі; пераважныя вышыні — 30-50 м, найбольш высокі пункт — Лойста-хед (83 м). Пашыраны карставыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Тарфянікі. Рэзерват Хал-Хангвар.

Пасевы збожжавых, бульбы; жывёлагадоўля. Распрацоўкі вапняку.

Галоўным горадам і портам з’яўляецца Вісбю.