Лодзь
| Горад | |||||
| Лодзь | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Litzmannstadt польск.: Łódź[1] | |||||
|
|||||
| 51°45′00″ пн. ш. 19°28′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Лодзьскае | ||||
| Павет | Горад на правах павета | ||||
| Кіраўнік | Ганна Зданоўска[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 29 ліпеня 1423 | ||||
| Першая згадка | 1332 | ||||
| Горад з | 1423 | ||||
| Плошча | 293,25 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 161,8—278,5 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 687 702 чалавек (2018) [2] | ||||
| Шчыльнасць | 2345 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 42 | ||||
| Паштовыя індэксы | 90-001 — 94-413 | ||||
| Аўтамабільны код | EL | ||||
| TERC | 1061011 | ||||
| Іншае | |||||
| 0957650 | |||||
| uml.lodz.pl (польск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Лодзь[3] (польск.: Łódź) — горад на правах павета, адзін з самых маладых і буйных гарадоў Польшчы. Лодзь — цэнтр і найбуйнейшы горад Лодзьскага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр Лудзкага Усходняга павета (не ўваходзіць у яго склад).
Насельніцтва — 687 702 жыхароў (2018)[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Слова «лодзь» азначае «лодка». Упершыню Лодзь успамінаецца ў 1332 годзе ў лацінамоўным дакуменце як вёска Лодзія ва ўласнасці біскупа Куявіі. Атрымала статут горада пасля афармлення афіцыйнага дакумента караля і ўладальніка вёскі, у 1414 годзе біскуп Улацлавака — Ян Крапідла выдаў дакумент, а ў 1423 годзе кароль Уладзіслаў даў правы горада Лодзі. Лодзь была аграрным паселішчам (44 драўляныя хаты і 44 свірны) аж да XVI стагоддзя, калі пачалося развіццё горада.
Насельніцтва складалася з 700 гараджан. Затым для Лодзі пачаліся цяжкія часы, а ў XVIII стагоддзі насельніцтва горада складала ўсяго 170 жыхароў. У той самы час у горад прыходзяць яўрэі, у 1820-х гадах — нямецкія прамыслоўцы, а ў канцы XIX стагоддзя — рускія. З гэтага моманту Лодзь робіцца шматнацыянальным горадам з яго адмысловым становішчам.
У XIX стагоддзі Лодзь ператвараецца ў найважнейшы цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Лодзь стала асаблівым горадам Еўропы. За 50 гадоў, што мінулі з Другой сусветнай вайны, Лодзь ператварылася ў буйнейшы тэкстыльны цэнтр Польшчы. Пасля 1989 года ў выніку змены палітычнай сітуацыі старыя заводы не давалі прыбытку з-за адсутнасці попыту на іх прадукцыю (раней практычна ўсё купляў СССР). Заводы адзін за адным станавіліся банкрутамі. У Лодзі ўзровень беспрацоўя складае 16 % насельніцтва, аднак горад робіцца новым турыстычным цэнтрам.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Страмінскі (1893—1952) — беларускі і польскі мастак
- Кацярына Кобра (1898—1951) — руская і польская авангардная скульптарка
- Ніка Страмінская (1936—2001) — польскі доктар-псіхіятр, пісьменніца
- Анджэй Сапкоўскі (нар. 1948) — польскі пісьменнік-фантаст, публіцыст
- Артур Рубінштэйн (1887—1982) — польскі і амерыканскі піяніст і музычна-грамадскі дзеяч
- Юзюк Фарботка (1893—1956) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя
- Гражына Бацэвіч (1909—1969) — польская скрыпачка і кампазітар
- Міхаіл Іванавіч Алексяюк (1907—1983) — беларускі краязнавец
- Ганна Левандоўска (нар. 1988) — прафесійная каратыстка
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2018, stan na 30.06.2018
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. I. STAN I STRUKTURA LUDNOŚCI, Ludność, 2018, Ludność stan w dniu 30 VI, 09 — Ludność według płci i miast, Łódzkie [1] Архівавана 26 снежня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лодзь- Рускамоўны сайт пра Лодзь Архівавана 10 сакавіка 2012.