Первіс Эступіньян
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
21 студзеня 1998[1][2][…] (27 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 175 см[3] | ||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Первіс Хасуэ Эступіньян Тэнорыа (ісп.: Pervis Josué Estupiñán Tenorio; нар. 21 студзеня 1998) — эквадорскі футбаліст, левы абаронца англійскага клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Эквадора.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Не зважаючы на тое, што ігрок паходзіць з горада Эсьмеральдас, ён у 2011 годзе далучыўся да акадэміі сталічнага клуба ЛДУ. Дэбютаваў у складзе клуба 1 лютага 2015 года ў матчы эквадорскага першынства супраць «Эль-Насьяналя», з'явіўшыся на пляцоўцы ў другой палове гульні. Клуб атрымаў перамогу ў тым хатнім матчы з лікам 1:0. Футбаліст адразу замацаваўся ў складзе клуба, і нават дэбютаваў у Паўднёваамерыканскім кубку, згуляўшы супраць венесуэльскай «Саморы» і аргенцінскага «Рывер Плейта». У наступным годзе абаронца дэбютаваў у Кубку Лібертадорэс.
29 ліпеня 2016 года ігрок далучыўся да англійскага «Уотфарда»[4], аднак згуляць за клуб ён гэтак і не здолеў. Увесь час футбаліст знаходзіўся ў арэндах у шэрагу іспанскіх клубаў, як «Гранада», «Альмерыя», «Мальёрка» і «Асасуна». Першы свой матч у Ла-Лізе Эступіньян правёў 5 красавіка 2017 года ў нічыйнай сустрэчы супраць «Дэпартыва». Менавіта з «Асасунай» ігрок прыцягнуў да сябе ўвагу, бо клуб выступаў у найвышэйшым дывізіёне, а эквадорац меў месца ў асноўным складзе. У выніку, 16 верасня 2020 года правы на іграка былі набыты іспанскім «Вільярэалам». Як паведамлялася, кошт іграка склаў 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[5].
16 жніўня 2022 года Эступіньян падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Брайтанам энд Хоўв Альбіёнам»[6]. Ужо праз чатыры дні ігрок упершыню апрануў кашулю каманды, замяніўшы на 63-й хвіліне матчу супраць «Вест Хэма Юнайтэд» Адама Лалану[7]. 27 жніўня ігрок выйшаў у пачатковым складзе на матч супраць «Лідс Юнайтэду» (1:0) і не дазволіў супернікам пацэліць мяч у браму брайтанцаў.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]13 кастрычніка 2019 года Эступіньян дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Эквадора ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. Эквадорцы атрымалі знішчальнае паражэнне з лікам 6:1[8]. На Кубку Амерыкі 2021 года абаронца быў адным з ключовых футбалістаў зборнай, правёўшы ўсе 5 матчаў зборнай. У матчы супраць зборнай Перу Эступіньян учыніў галавую перадачу. У дадатак, абаронца быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру[9].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Вільярэаль»:
- Пераможца Лігі Еўропы: 2021
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soccerway Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ FBref Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ а б в Pervis Estupiñán // Transfermarkt — 2000. Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ «Watford snare trio of exciting young talent». WD Sport.
- ↑ «¡Bienvenido, Estupiñán!». Villarreal CF.
- ↑ «Pervis Estupinan joins from Villarreal». Brighton & Hove Albion.
- ↑ «West Ham 0-2 Brighton & Hove Albion: David Moyes 'concerned' by toothless start». BBC Sport.
- ↑ «Ecuador v Argentina game report». ESPN.
- ↑ «Uno por uno, el equipo ideal de la CONMEBOL Copa América 2021 elegido por el GET». Copa América
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Эквадоры
- Ігракі ФК ЛДУ Кіта
- Ігракі ФК Удзінезэ
- Ігракі ФК Вільярэал
- Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Эквадора
- Ігракі зборнай Эквадора па футболе
- Ігракі ФК Гранада
- Ігракі ФК Альмерыя
- Ігракі ФК Мальёрка
- Ігракі ФК Асасуна