ФК Вільярэал
Прапануецца перанесці ў ФК Вільярэаль. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Вільярэал | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Villarreal Club de Fútbol, S.A.D. | |||
Заснаваны | 10 сакавіка 1923 | |||
Горад | Вільярэаль, Іспанія | |||
Стадыён |
Эстадыа дэ ла Сераміка Умяшчальнасць: 24 890 |
|||
Уладальнік | Фернанда Роч Альфонса[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 5 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Вільярэа́л» (ісп.: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб, што базуецца ў мястэчку Вільярэаль у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эстадыа дэ ла Сераміка», што месціць 25 тысяч чалавек. Клуб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны і да сезона 1955/56 гуляў у рэгіянальных лігах. Клуб шмат часу правёў у Тэрсеры, Сегундзе B і Сегундзе (трэці, другі і першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ла Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасцях гулялі супраць мадрыдскага «Рэал».
У чэмпіянаце краіны клуб заваяваў сярэбраны медаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненнем у Кубку Іспаніі для «Вільярэала» пакуль з’яўляецца пападанне ў паўфінал (2015). У сезоне 2020/21 «Вільярэал» нарэшце заваяваў свой першы трафей, атрымаўшы перамогу ў Лізе Еўропы.
Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэала» быў клуб «Кастэльён», бо абодва месцяцца ў адной правінцыі. Але на сённяшні момант галоўным супраціўнікам з’яўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клубамі атрымалі назва Валенсійскае лакальнае дэрбі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 года. Першым прэзідэнтам клуба стаў Хасэ Кальдуч Альмела. Першапачаткова колерамі клуба былі чорны і белы, гэта значыць белыя кашулі і чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэнне зміняць іх на жоўты і сіні, якія застаюцца і на сённяшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» (зараз «Эстадыа дэ ла Сераміка») быў уведзены ў дзеянне 17 чэрвеня 1923 года, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.
Клуб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сезона 1955/56, калі забяспечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сезона 1961/62, калі 14 пазіцыя прывяла да паніжэння ў класе і вяртанню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга і, заняўшы ў сезоне 1966/67 першае месца, забяспечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клуб забяспечыў павышэнне ў класе з першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сезоне 1971/72. Пасля чатырох не вельмі ўдалых сезонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клуб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сезон 1976/77, паводле выніках якога з першага месца зноў трымаў павышэнне ў Тэрсеру. У сезоне 1986/87 «падводнікі» зарабілі павышэнне ў класе і з 1987 па 1990 гады правялі ў Сегундзе B, адкуль панізілізя класам ніжэй. Сезон 1990/91 стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле яго вынікаў, заняўшы 2 месца, клуб перайшоў у Сегунду B, адкуль транзітам з 2 ж месца ў сезоне 1991/92 патрапіў у Сегунду. На працягу пяці сезонаў клуб займаў месца ніжэй сярэдзіны турнірнай табліцы лігі.
У сезоне 1997/98 «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сістэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клуба пуцёўку ў элітны іспанскі дывізіён. Першы матч у Ла Лізе клуб правёў 31 жніўня 1998 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдскаму «Рэалу» з лікам 4:1. У дэбютным сезоне за «Вільярэал» выступалі такія ігракі, як Давід Альбельда, Андрэс Палоп, Хесус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ўдалую першую палову сезона, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радок у табліцы, вярнуўшыся ў Сегунду. Сезон 1999/2000 клуб завяршыў на 3 пазіцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у вышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сезонаў клуб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах.
Паводле вынікаў сезона 2011/12 клуб пакінуў элітны дывізіён чэмпіянату Іспаніі, скончыўшы сезон на 18 месцы. Аднак на наступны сезон «Вільярэал» зноў забяспечыў сабе права выступу ў Ла Лізе.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Лігі Еўропы УЕФА (1):
- 2021
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Вільярэал
- Афіцыйны сайт (ісп.) (англ.)