Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6[1] см, пляската-пукатая, гладкая, ліпкая, жоўта-маркоўна-бурая. Мякаць шчыльная, тонкая, бура-жоўтая, перцава-горкая, злёгку чырванее на зломе. Трубачкі прырослыя або зыходныя, жоўта-карычневыя або ржава-бурыя з шырокімі порамі. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—7[1] см і дыяметрам 0,3—1[1] см, гладкая, суцэльная, каля асновы звужаная, святлейшая за шапку. Споры верацёнападобныя, гладкія, жоўта-бурыя.
1234Сержанина Г. И., Змитрович И. И.Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов/Под ред. Н. А. Дорожкина.— Мн.: Вышэйшая школа, 1978.— С.61.— 192с.— 60 000 экз.
Перцавы грыб//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз. — С. 176.
Перцавы грыб // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И.Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов(руск.)/Под ред. Н. А. Дорожкина.— Мн.: Вышэйшая школа, 1978.— С.61.— 192с.— 60 000 экз.