Петроній Арбітр
Выгляд
| Петроній Арбітр | |
|---|---|
| лац.: Petronius Niger | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | лац.: Publius Petronius Niger |
| Псеўданімы | arbiter elegantiae |
| Дата нараджэння | каля 27 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 66[1][2][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Publius Petronius[d] |
| Маці | Plautia[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, ваенны, паэт, філосаф, сатырык |
| Мова твораў | лацінская мова |
Петроній Арбітр (лац.: Petronius Arbiter; каля 27, Масілія[d], Нарбонская Галія — 66[1][2][…], Кумы[2]) — аўтар старажытнарымскага рамана «Сатырыкон», звычайна атаясамліваецца з сенатарам Петроніем, пра якога пісаў Тацыт.
Арыстакрат, «арбітр элегантнасці» пры двары імператара Нерона. Абвінавачаны ў змове, скончыў самагубствам.
Раман «Сатуры» («Сатырыкон»; мяркуюць, складаўся з 20 кніг) напісаны прозай з вершаванымі устаўкамі іранічна-сентэнцыйнага зместу. Захаваліся ўрыўкі, у якіх апісаны авантурныя і любоўныя гісторыі герояў з нізоў грамадства. Твору ўласцівы шырокі бытавы фон, каларытныя замалёўкі нораваў эпохі Рымскай імперыі. Аўтар выкарыстаў моўную характарыстыку для індывідуалізацыі персанажаў, стварыў узоры прастамоўя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Дз. Малюковіч. Петроній // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12)..