Петр Брандль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петр Брандль
ням.: Peter Johann Brandl
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1668(1668-10-24)[1][2][…] ці 24 кастрычніка 1660(1660-10-24)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1735(1735-09-24)[6][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, партрэтыст, рысавальнік
Жанр гістарычны жывапіс
Мастацкі кірунак барока
Уплыў на Wenzel Lorenz Reiner[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петр Ян Брандль (чэшск.: Petr Jan Brandl, ням.: Peter Johann Brandl — Петэр Іаган Брандль, падпісваўся як Petrus Brandl; 24 кастрычніка 1668 — 24 верасня 1735) — чэшскі жывапісец позняга барока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго маці паходзіла з чэшскай сялянскай сям’і, бацька быў кавалём. Брандль навучаўся жывапісу прыкладна ў 1683—1688 гадах у Крысціяна Шродэра (1655—1702).

Для творчай манеры Брандля ўласцівы густы, шырокі мазок (тэхніка імпаста), выкарыстанне магутнай святлацені, эмацыйная ўсхваляванасць персанажаў, дынамічная кампазіцыя. Выконваў алтарныя выявы для цэркваў Багеміі. Быў вядомы таксама як партрэтыст. Творы Брандля захоўваюцца ў музеях і цэрквах Прагі, Кутна-Горы, Градзец-Кралавэ.

Сябрам Брандлем быў іншы вядомы чэшскі мастак — Ян Купецкі.

Зноскі

  1. Peter Brandl // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4 Праверана 7 лютага 2024.
  4. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Brandel, Peter Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 2. — S. 113.
  6. RKDartists Праверана 24 красавіка 2018.