Кутна-Гора
Горад
Кутна-Гора
Kutná Hora
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ку́тна-Го́ра (чэшск.: Kutná Hora), гістарычна Кутэнберг (ням.: Kuttenberg) — горад у Сярэднячэшскім краі. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Кутна-Гора. Размешчаны за 60 км на ўсход ад Прагі, на плато Кутна-Гора на вышыні 254 м над узроўнем мора.
Насельніцтва — 21,1 тысяч жыхароў (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя. Цэнтр сярэдневяковай срэбраздабыўной індустрыі (у XIII стагоддзі рудні горада давалі траціну агульнаеўрапейскай здабычы срэбра), дзякуючы чаму горад быў другім па багацці ў Чэшскім каралеўстве.
Менавіта рудні і сталі прычынай утварэння першых гарняцкіх пасёлкаў, адзін з якіх атрымаў назву «Cuthna Antiqua», што азначае «старая манаская рыза». Адзін з манахаў, паводле падання, заснуў на суседнім узгорку, а ў сне ўбачыў сярэбраныя зліткі. Прачнуўшыся, ён сапраўды знайшоў іх у паказаным у сне месцы і накрыў гэта месца сваёй рызай. Кутна-Гора стала месцам першай у Еўропе «сярэбранай ліхаманкі». Вакол шахт з’явілася хаатычнае нагрувашчванне халуп, корчмаў, лазняў, крам і да т.п. Затым разрозненыя пасёлкі аб’ядналіся, і Кутна-Гора здабыла прывілеі каралеўскага горада.
Была моцна разбурана ў часы гусіцкіх войнаў. Праз вычарпанне руд да сярэдзіны XVI стагоддзя горад прыйшоў у заняпад.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.
- Сабор Святой Варвары 1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позняй (уладзіслаўскай) готыкі
- Касцёл Святога Якава Старэйшага (1330)
- Будынак архідыяканства (1594—1599)
- Езуіцкі калегіум (1667—1700)
- Былы манетны двор — Влашскі (Італьянскі) двор (XIII стагоддзе)
- Барочны чумны слуп (1713—1715)
- На ўскраіку горада, у мястэчку Седлец — касцёл Усіх Святых з костніцай пры могілках (каля 1400)
- У Седлецы — сабор Узнясення Дзевы Марыі і Святога Яна Хрысціцеля (1280—1320, 1702—1714)
- Музей срэбра «Градзек» і сярэдневяковая сярэбраная шахта (1485—1505)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы пры могілках (каля 1415)
- Касцёл Усіх Святых (каля 1290)
- Капэла Божага Цела (каля 1400)
- Кляштар урсулінак (1733—1743)
- Касцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470)
- Касцёл Святога Яна Непамуцкага (1734—1750)
- Каменны фантан (1493—1495)
- Каменны дом (1485—1495)
- Помнік Святому Вацлаву
Гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Шкловыдзімальны завод, піўная вытворчасць, тытунёвая фабрыка Philip Morris, завод кампаніі «Foxconn».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Чыгуначны транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У межах горада знаходзіцца тры станцыі: Кутна-Гора-галоўная і, на адгалінаванні, Кутна-Гора-Седлец (чэшск.: Kutná Hora-Sedlec) і Кутна-Гора-горад (чэшск.: Kutná Hora město). Апошняя станцыя знаходзіцца бліжэй усяго да гістарычнай часткі горада.
Аўтатранспарт
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі ўнутрыгарадскіх маршрутаў. Міжгародняя сувязь ажыццяўляецца з аўтобуснай станцыі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Радка Дэнемаркава (нар. 1968) — чэшская пісьменніца.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Historický lexikon obcí České republiky – 1869–2011 — ČSÚ, 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6 Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2014 — Praha: 2014.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2016 — Praha: 2016. Праверана 3 верасня 2016.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2017 — Praha: 2017. — ISBN 978-80-250-2770-7 Праверана 4 мая 2017.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2018 — Praha: ČSÚ, 2018. — ISBN 978-80-250-2843-8 Праверана 1 мая 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2019 — Praha: ČSÚ, 2019. — ISBN 978-80-250-2914-5 Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2020 — Praha: ČSÚ, 2020. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021 — Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Český statistický úřad (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2022 — Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023 — Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2024 — Praha: ČSÚ, 2024. Праверана 19 мая 2024.
- ↑ https://mu.kutnahora.cz/mu/kamenec-podolski-ua
- ↑ https://mu.kutnahora.cz/mu/partnerska-mesta
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 732 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кутна-Гора
- Кутна-Гора — інфармацыйны партал
- Кутна-Гора. Фотагалерэя
- Кутна Гора — славутасцямі і гісторыяй