Пецькаўшчына
Вёска
Пецькаўшчына
|
Пе́цькаўшчына[1] — былая[2] вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (32 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 12 км на поўдзень ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 131 км ад Гомеля.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходзе пойма ракі Брагінка.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая з пачатку XX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у траўні 1943 года фашысты спалілі 21 двор. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1906 год — 14 двароў, 108 жыхароў.
- 1930 год — 23 двары, 257 жыхароў.
- 1940 год — 27 двароў.
- 1959 год — 108 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (32 сям'і) пераселены.
Зноскі
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 137).
- ↑ а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20.01.2005 № 29 "Об исключении из данных по учёту и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населённых пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.