Плаошнік



Плаошнік ці скарочана Плаош (макед.: Плаошник, Плаош) — гістарычны цэнтр старажытнага горада Охрыд, цяпер месца археалагічных раскопак, буйны духоўны, культурны і турыстычны цэнтр. Знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Охрыдскага возера на адлегласці 250 метраў ад Самуілавай твердзіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ ў 893 годзе на гэтым месцы быў пабудаваны храм святога Клімента Охрыдскага, і гэты будынакбыў з самых старажытных на тэрыторыі горада. Храм стаў буйнейшым культурным і адукацыйным цэнтрам рэгіёна, паколькі, пры ім працавала знакамітая охрыдская кніжная школа, дзе для выкладання выкарыстоўваўся новаствораны славянскі алфавіт — кірыліца. школа значна паўплывала на фарміраванне славянскага пісьменства і літаратуры, праз яе прайшлі некалькі тысяч вучняў. Святы Клімент быў пахаваны паблізу ад храма ў пабудаванай ўластнымі рукамі грабніцы. Тым не менш, падчас праўлення Асманскай імперыі будынкі шмат разоў рабавалісь і разбуралісь, шмат якія з рэліквіяў і культурных каштоўнасцз былі страчаны, храм Клімент Охрыдскага быў поўнасцю знішчаны, а н аго падмурку з'явілася мячэць.
Рэстаўрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Адраджэнне храмавага комплекса пачалось толькі ў снежні 2000 года — для гэтых мэт быў распрацаваны масштабны праект, рэалізацыяй якога займалісь некалькі сотняў кваліфікаваных спецыялістаў з усёй краіны. На падставе наяўных старажытных чарцяжоз да жніўня 2002 года яны здолелі аднавіць царкву ў сваім першапачатковым выглядзе, аж да інтэр'ераў. Новы храм назвалі ў гонар Святога Панцеляймона, у далейшым сюды вярнулі асобныя найбольш каштоўныя рэліквіі, у прыватнасці тут захоўваецца мармуровы саркафаг з мошчамі святога Клімента, жывапіс XI-XII і XIII-XIV стагоддзяў, фрагменты падлогі таго перыяда. Трэба адзначыць, што архітэктарамі ў царкве зроблена шкляная падлога, праз якую наведвальнікі могуць назіраць руіны размешчанага ніжэй больш старажытнага храма.
З цягам часу была адноўлена і Охрыдская школа, новы будынак атрымаў назву Славянскага ўніверсытэта. Універсітэт уключае вялікую бібліятэку, прызначаную для захавання старажытных рукапісаў і кніг, а таксама галерэю з больш чым 800 ікон. У ходзе археалагічных раскопак былі выяўлены фундаменты базілікі, купелі, мазаічныя падлогі V-Viстагоддзяў з узорамі, арнаментамі, выявамі людзей і жывёл. У будучым кіраўніцтва плануе працягваць рэстаўрацыю Плаошніка і па магчымасці давесці ўсе яго аб'екты да стана поўнага аднаўлення[1][2][3][4].
Зноскі
- ↑ Плаошнік(недаступная спасылка), апісанне, гісторыя, фота, дакладны адрас
- ↑ Ohrid - «Plaoshnik» will look the same as in the time of St. Kliment
- ↑ jorney to Macedonia Архівавана 30 чэрвеня 2012. Part II: St.Clement of Ohrid, Fr Samuel, December, 2006
- ↑ Institute of consrvation and Museum - Ohrid; Plaoshnik, Then and now - Brochure No. 6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Плаошнік на Вікісховішчы |
---|
- Culture - Republic of Macedonia Архівавана 30 чэрвеня 2012. Archaelogy - Depot with Venetian Silver Coins Excavated, Večer, 10 october 2007