Перайсці да зместу

Плешчаніцкая аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плешчаніцкая аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Плешчаніцкая аперацыя
Плешчаніцкая аперацыя
Дата сакавік-жнівень 1943
Месца гарадскі пасёлак Плешчаніцы
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага,
Партызанская брыгада «Дзядзькі Колі»
Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі

Плешчаніцкая аперацыя — баі партызанскіх брыгад «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага і «Дзядзькі Колі» супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку Плешчаніцы ў сакавіку—жніўні 1943 года.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Вясной 1943 года партызанская разведка выявіла, што акупанты хуткімі тэмпамі пачалі весці інжынерныя работы па абсталяванні сістэмы абарончых пунктаў вакол і ўнутры Плешчаніц. З лета гарнізон (каля 230 гітлераўцаў) папоўніўся новымі падраздзяленнямі, у тым ліку спецыяльнымі падраздзяленнямі нямецкіх ВПС, падвозілася зброя, боепрыпасы, харчаванне. Паводле ўказання Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б камандаванне партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя Варанянскага неаднаразова спрабавала перашкодзіць узмацненню Плешчаніцкага гарнізона. Партызаны нанеслі 29 удараў, па аванпостах гарнізона, адбілі 23 яго вылазкі. Спыняліся спробы дэблакіраваць Плешчаніцкі гарнізон звонку. Былі знішчаны мотамеханізаваны патруль 118-га ахоўнага батальёна, палкоўнік паліцыі бяспекі разам з аховай. Вялікія страты былі нанесены асобнаму бататальёну СС Дырлевангер, які спрабаваў прарвацца на дапамогу акружанаму гарнізону.

17 жніўня 1943 года партызаны адначасова перакрылі ўсе шляхі, якія вялі ў Плешчаніцы і з некалькіх бакоў уварваліся ў пасёлак. У гэты час партызанская брыгада «Дзядзькі Колі» звязала баявымі дзеяннямі гарнізоны праціўніка на зембінскім напрамку. Завязаліся вулічныя баі, у якіх вырашальную ролю адыгралі створаныя пры кожным атрадзе баявыя групы. Яны наносілі ўдары па дзотах і бункерах праціўніка, закідвалі іх гранатамі. У начным баі партызаны знішчылі каля 150 гітлераўцаў, усе гаспадарчыя і ваенныя аб’екты гарнізона, у тым ліку 10 дзотаў, захапілі шмат зброі, боепрыпасаў, амуніцыі праціўніка і на досвітку 18 жніўня адышлі ў раён сваёй дыслакацыі. Страты партызан склалі 48 байцоў забітымі і параненымі. У выніку аперацыі гарнізон у гарадскім пасёлку Плешчаніцы быў поўнасцю разгромлены, яго дзейнасць была спынена больш на паўгода.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пасэ, У. С. Плешчаніцкая аперацыя 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 498. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.