Плеяспора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плеяспора
Pleospora betae spinach, kiemplantenziekte spinazie (1).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pleospora Rabenh. ex Ces. & De Not.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  194079
NCBI  28557
EOL  27751777
MB  4233

Плеяспо́ра (Pleospora) — род сумчатых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae). Налічвае каля 450 відаў.

Сапрафоры на раслінных рэштках і паразіты на лісцях раслін. Пладовыя целы групавыя і адзіночныя. Сумкі васьміспоравыя, прадаўгавата-булавападобныя, цыліндрычныя. Сумкаспоры з 3—7 папярочнымі і 1—3 падоўжнымі перагародкамі, жаўтавата-карычневага або карычневага колеру.

На тэрыторыі Беларусі і краін былога СССР найбольш пашыраны плеяспора звычайная (Pleospora vulgaris), плеяспора сярэдняя (Pleospora media), плеяспора травяная (Pleospora herbarum), плеяспора фарбавальная (Pleospora infectoria)[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 222. — 599 с. — 10 000 экз..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ніціеўская В. І. Плеяспора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 222. — 599 с. — 10 000 экз.