Плітвіцкія азёры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк «Плітвіцкія азёры»
Plitvička jezera
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Харватыя
Плошча 29 482 га
Дата заснавання 8 красавіка 1949
Сайт np-plitvicka-jezera.hr

Плітвіцкія азёрынацыянальны парк у Харватыі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Паходжанне маляўнічых Плітвіцкіх азёраў, размешчаных у Дынарскім карсце, унікальна. За некалькі тысяч гадоў падземныя воды мясцовай ракі Караны, якія цякуць скрозь тоўшчы вапнавых парод, стварылі натуральныя плаціны-уступы. Гэта прывяло да фармавання цэлага каскаду маляўнічых азёраў, вадаспадаў і пячор.

Плітвіцкія азёры атрымалі статус Нацыянальнага парка, яго плошча — каля 19 тыс. га. У межах парка размешчаны 16 буйных і мноства мелкіх карставых азёраў, якія ў залежнасці ад месцазнаходжання падраздзяляюцца на Верхнія і Ніжнія. Самае вялікае Верхнее возера — Прошчэ, яго даўжыня складае 2,5 км, глыбіня — 37 м. Буйнейшае Ніжнее возера — Міланавац, яго плошча — болей за 3 га. Горна-лясны ландшафт парка дапаўняюць 20 пячор і 92 вадаспады, уключаючы Састаўцы — самы вядомы ў гэтым рэгіёне вадаспад вышынёй болей за 70 м. У межах парка Плітвіцкія азёры растуць рэліктавыя букавыя і хвойныя лясы. У парку жывуць 126 відаў рэдкіх птушак, а таксама мноства дзікіх жывёл, у тым ліку мядзведзяў, ваўкоў і казуль.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 98
рус.англ.фр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.