Трогір
| Горад | |||||
| Трогір | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| харв.: Trogir | |||||
|
|||||
| 43°31′ пн. ш. 16°15′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 0 м | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 10 907 чалавек | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 021 | ||||
| Паштовы індэкс | 21220[1] | ||||
| trogir.hr | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 810 рус. • англ. • фр. |
Гістарычны горад Трогір – горад у Харватыі, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа Адрыятыкі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Трогір – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў харвацкага ўзбярэжжа за 27 км на захад ад Спліта. Ён быў заснаваны старажытнымі грэкамі ў 3 ст. да н.э. на маленькім востраве, які зараз злучаны мастамі з мацерыком і з суседнім востравам Чыёва.
З часоў элінізму горад упрыгожваўся цудоўнымі грамадскімі і прыватнымі будынкамі, абарончымі збудаваннямі. Трогір знакаміты сваімі шматлікімі музеямі і царквамі. Адметныя рэнесансныя і барочныя будынкі дапаўняюць раманскія царквы. Рэшткі магутных крапасных сценаў (14-15 стст.) знаходзяцца ў Старым горадзе і на заходнім ускрайку вострава каля крэпасці Камерленга. Побач з Паўночнымі варотамі стаіць статуя нябеснага заступніка горада – Св. Івана Урсіні (16 ст.). На цэнтральнай плошчы Іаана Паўла II размешчаны кафедральны сабор Св. Лоўра (13-16 стст.) з яго разным парталам харвацкага майстра Радавана (1240 г.), будынак гарадской Ратушы эпохі Рэнесансу, раманская царква Св. Іаана Хрысціцеля, неагатычны палац Чыпіка. На набярэжнай Берыславіча стаіць гатычная царква дамініканцаў (14 ст.) з цудоўнымі барочнымі алтарамі.

Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.