Поджа Брачаліні
Джанфранчэска Поджа Брачаліні | |
---|---|
Gianfrancesco Poggio Bracciolini | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Giovanni Francesco Poggio Bracciolini |
Дата нараджэння | 11 лютага 1380[1][2][…] ці 1380[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1459[1][2][…] ці 1459[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік-гуманіст |
Жанр | гуманістычныя трактаты |
Мова твораў | лацінская мова |
![]() |
Джанфранчэска Поджа Брачаліні, або Поджа Фларэнційскі (італ.: Gianfrancesco Poggio Bracciolini; 11 лютага 1380 , Тэрануова-Брачаліні, паблізу Арэца — 30 кастрычніка 1459, Фларэнцыя) — італьянскі гуманіст, пісьменнік, збіральнік старажытных рукапісаў. Лічыцца аўтарам раманскага шрыфта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў тасканскім мястэчку Тэрануова-Брачаліні ў сям'і аптэкара, вывучаў натарыяльную справу ва ўніверсітэце Фларэнцыі.
Брачаліні пабываў у Францыі, Германіі, Швейцарыі і Англіі, дзе ў бібліятэках манастыроў адшукаў некалькі малавядомых альбо забытых антычных рукапісаў Вегецыя, Марка Манілія, Аміяна Марцэліна, Вітрувія, Пятронія, а таксама «Выхаванне прамоўцы» Квінтыліяна, «Сільвы» Стацыя і інш. У 1417 выявіў поўны рукапіс Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», які лічыўся страчаным пасля падзення імперыі. У 1427 сумесна з Козіма Медычы займаўся раскопкамі антычных руін у Остыі.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Дыялогі
- De avaritia «Аб прагнасці» (1428—1429)
- An seni sit uxor ducenda «Ці мае стары ажаніцца?» (1436)
- De nobilitate «Пра шляхту» (1440)
- De infelicitate principum «Пра няшчасце князёў» (1440)
- De varietate fortunae «Пра зменлівасць лёсу» (1447)
- Contra hypocritas «Супраць крывадушнасці» (1447—1448)
- Historia disceptativa convivalis (1450)
- De miseria humanae conditionis «Пра няшчасце чалавечага быцця» (1455)
- ↑ 1,0 1,1 Petrucci A., Bigi E. BRACCIOLINI, Poggio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 13.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
- ↑ 4,0 4,1 Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.