Перайсці да зместу

Поймавыя глебы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:07, 8 сакавіка 2013, аўтар Legobot (размовы | уклад) (Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2395714 (translate me))

Поймавыя глебы, алювіяльныя глебы ўтвараюцца на алювіяльных адкладах у поймах рэк. Выдзяляюць 2 тыпы поймавых глебаў: поймавыя дзярновыя і поймавыя тарфяна-балотныя.

На Беларусі поймавыя глебы займаюць каля 9% сельскагаспадарчых зямель. Пашыраны пераважна ў поймах буйных рэк (Дняпра, Прыпяці, Сажа, Бярэзіны, Нёмана і іх вялікіх прытокаў). Больш за ўсё іх у Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях, найменш - у Віцебскай вобласці.

Большасць поймавых глебаў маюць высокую прыродную ўрадлівасць, пры правільным выкарыстанні яны даюць высокія ўраджаі траў добрай якасці.