Польская мова ва Украіне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распаўсюджанасць польскамоўнага насельніцтва ў канцы XIX ст.

Польская мова ва Украі́не (укр.: польська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод палякаў краіны. Паводле перапісу насельніцтва 2001 года польскую мову назвалі роднай 19 195 чалавек, з якіх больш за палову (10 756) жывуць у Львоўскай вобласці, пераважна ў Мастыскім і Самбарскім раёнах. Сярод палякаў Украіны толькі 13% назвалі польскую мову роднай, ад 1,3% у Жытомірскай вобласці да 56% у Львоўскай вобласці.

Распаўсюджанасць[правіць | правіць зыходнік]

Родная мова палякаў паводле даных перапісаў[1]

мова 2001
Украінская 71,0%
Руская 15,6%
Польская 12,9%
іншая 0,5%


Гістарычная дынаміка роднай мовы палякаў Украіны[2]
1926[3] 1959 1970 1979 1989 2001
Польская  44,2%  18,8%  14,9%  14,1%  12,5%  12,9%
Украінская  48,4%  68,4%  68,6%  66,1%  66,6%  71,0%
Руская  6,9%  12,5%  16,1%  19,3%  20,3%  15,6%
іншая  0,5%  0,3%  0,4%  0,5%  0,6%  0,5%

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]