Польская мова ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Польская мова ў Беларусі з'яўляецца адной з моў меншасцяў[крыніца?].

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Польская мова найбольшае распаўсюджванне атрымала ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама на захадзе Мінскай, гэта значыць на тых тэрыторыях, якія з 1921 да 1939 года ўваходзілі ў склад Польшчы і знаходзяцца бліжэй да сучаснай беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Хоць польская мова і не з'яўляецца афіцыйнай, але выкарыстоўваецца ў СМІ, таксама адкрыты школы на польскай мове. Пасля здабыцця незалежнасці Беларусі роля польскай мовы значна ўзрасла, многія жыхары захаду рэспублікі ў той ці іншай ступені ёю валодаюць.

Грамадскія арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Польскую мову прапагандуе «Саюз палякаў на Беларусі», які з боку беларускіх уладаў не прызнаецца[1]. «Польска мацеж школьна» займаецца адкуацыйна-культурнай дзейнасцю, выдае часопис «Słowo Ojczyste» (Роднае слова).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У ГрДУ ім. Я. Купалы працуе кафедра польскай філалогіі.

У Рэспубліцы Беларусь працуюць дзве польскамоўныя школы — у Гродне і Ваўкавыску.[2] У гэтых школах усе прадметы вядуцца на польскай мове. У некаторых іншых школах ёсць бясплатныя факультатыўныя заняткі па вывучэнні польскай мовы, але з 2015/16 навучальнага года частка іх зачынілася[3], у сувязі з гэтым Саюз палякаў на Беларусі распачаў інфармацыйную акцыю «Uczmy się polskiego!».[4]

«Польска мацеж школьна» арганізавала ў Гродне грамадскі ліцэй імя Э. Ажэшкі, дзе праводзяцца заняткі па польскай мове для моладзі і дарослых.

Зноскі

  1. Союз поляков Беларуси: Лукашенко считает нас «пятой колонной» (руск.). Хартыя’97 (9 лютага 2016). Праверана 28 жніўня 2016.
  2. Чиновник заявил, что Союза поляков во главе с Анжеликой Орехво «не существует» (руск.). Naviny.by (23 лютага 2012). Праверана 28 жніўня 2016.
  3. Некоторые школы Гродно отменили занятия польского языка (руск.). Хартыя’97 (2 верасня 2015). Праверана 28 жніўня 2016.
  4. Поляки Гродно отстаивают право учить родной язык бесплатно (руск.). Хартыя’97 (19 мая 2016). Праверана 28 жніўня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Польская мова і літаратура ў сярэдняй і вышэйшай школе ў Беларусі. — Навуковае выданне. — Гродна: Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»., 2007. 20;— 244— ISBN 978-985-515-105-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]