Польская школа кінематографа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Польская школа кінематографа (польск.: Polska Szkoła Filmowa) — нефармальная сацыяльнае і мастацкае аб'яднанне рэжысёраў і сцэнарыстаў Польшчы ў перыяд сярэдзіны 1950-х — пачатку 1960-х гадоў.

Мастацкія асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Творчыя прынцыпы і мастацкія прыёмы Польскай школы кінематографа знаходзіліся пад моцным уплывам італьянскага неарэалізму. Асноўным штуршком у развіцці напрамка паслужыла агульная лібералізацыя поглядаў у сацыялістычным лагеры, якая настала ў пачатку 1950-х гадоў. Галоўнай для нацыянальнага кінематографа тэмай стаў аналіз месца Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, нямецкай акупацыі, Варшаўскага паўстання, лёсу былых салдат Арміі краёвай. Падзеі, якія адбывалісь утой час, дэмакратычныя перамены, часова дазволілі казаць аб гэтых падзеях досыць адкрыта. Пры гэтым палітычная цэнзура ў сацыялістычнай дзяржаве ўплывала на творчы працэс і гэтым абумовіла адрозненне Польскай школы кінематографа ад цалкам адкрытага італьянскага неарэалізму. Тым не менш, аўтары напрамка першымі ва Ўсходняй Еўропе ярка падкрэслівалі нацыянальныя асаблівасці характару і адкрыта выступалі супраць навязаных стандартаў сацыялістычнага рэалізму. Пры гэтым існавалі дзве асноўныя тэндэнцыі развіцця руху: маладыя рэжысёры, як Анджэй Вайда[1], даследавалі героіку польскага народа (што па-рознаму ацэньвалася ў розныя гістарычныя перыяды)[2][3], а іншая група (найбольш прыкметнымі з якіх быў Анджэй Мунк[4]) аналізавалі польскі характар праз іронію, гумар і развянчанне нацыянальных міфаў. Сярод не менш яркіх рэжысёраў Польскай школы кінематографа трэба назваць Ежы Кавалеровіча, Войцэха Ежы Хаса, Тадэвуша Канавіцкага.

Кінематаграфісты і фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Анджэй Вайда[1][правіць | правіць зыходнік]

Анджэй Мунк[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чалавек на рэйках» (польск.: «Człowiek na torze», 1956 год) — пра пуцявога рабочага, звольненага па абвінавачванні ў сабатажы;
  • «Эроіка» (Героіка, польск.: «Eroica», 1958 год) — дзве навэлы, якія балансуюць на мяжы трагедыі і камедыі, аб гранях праявы гераізму;
  • «Касавокае шчасце» (польск.: «Zezowate szczęście», 1960 год), у савецкім пракаце «Шэсць пераўтварэнняў Яна Пішчыка» — гісторыя няўдачлівага героя, які па непаразуменні апынуўся ў выпраўленчай установе і толькі там адчуў сябе на сваім месцы.

Ежы Кавалеровіч[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сапраўдны канец вялікай вайны» (польск.: «Prawdziwy koniec wielkiej wojny», у пракаце СССР — «Гэтага нельга забыць», 1957 год) — аб паўторнай сустрэчы мужа і жонкі, якія на доўгія гады былі разлучаны вайной і заключэннем у канцэнтрацыйным лагеры. Груз мінулага, які перашкаджае стварэнню будучага, зацяжны псіхалагічны канфлікт і эмацыйныя траўмы, выкліканыя вайной — гэтыя тэмы фільма аказалі значны ўплыў на карціны польскага кінематографа гэтага перыяду.
  • «Загадкавы пасажыр» (назва ў арыгінале — «Цягнік», польск.: «Pociąg», вядомы таксама як «Night Train» або «Baltic Express»[5], 1959 год) — псіхалагічная драма з дэтэктыўным сюжэтам. Фільм з'яўляецца «напружаным, пераканаўчым, праніклівым партрэтам натоўпу, яго паводзін, эмацыйных патрэбаў, (схільнасці) істэрыі».[6]
  • «Маці Яна ад анёлаў» (польск.: «Matka Joanna od Aniołów», 1961 год) — гісторыка-псіхалагічная драма. Фільм «Маці Яна ад анёлаў» служыць «правакацыйным і дакучлівым адлюстраваннем вечнай духоўнай барацьбы чалавека з неазначальнай прыродай граху і цялеснага існавання».[7]

Войцэх Ежы Хас[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пятля» (польск.: «Pętla», 1957 год) — драма чалавека, які пакутуе на алкагалізм.
  • «Як быць каханай» (польск.: «Jak być kochaną», 1963 год) — гісторыя тэатральнай актрысы ў акупаванай і пасляваеннай Польшчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі