Чалавек з жалеза
| Чалавек з жалеза | |
|---|---|
| польск.: Człowiek z żelaza | |
| Жанр | драма |
| Рэжысёр | Анджэй Вайда |
| Сцэнарыст | Аляксандр Сцібар-Рыльскі |
| У галоўных ролях |
Ежы Радзівіловіч Крыстына Янда Марыян Апаня |
| Аператар | Эдвард Класінскі |
| Кампазітар | Анджэй Кажынскі |
| Мастакі-пастаноўшчыкі | Allan Starski[d] і Magdalena Dipont[d][1] |
| Кінакампанія | Zespół Filmowy X |
| Працягласць | 147 хв. |
| Краіны |
|
| Мова | польская |
| Год | 1981 |
| Папярэдні фільм | Чалавек з мармуру |
| IMDb | ID 0082222 |
«Чалаве́к з жале́за» (польск.: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 года рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм з’яўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў перыяд паслаблення цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэннем ваеннага становішча ў снежні 1981 года. Фільм распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валенса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагменты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай верфі.
Фільм быў узнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» на Канскім кінафестывалі ў 1981 годзе і быў намінаваны на прэмію «Оскар».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі адбываюцца ў 1980 годзе ў Польшчы. Радыёжурналіст Вінкель (Марыян Апаня) атрымлівае заданне зрабіць кампраметуючы рэпартаж пра лідара страйкавага камітэта гданьскай верфі Мацека Томчыка (Ежы Радзівіловіч). Бацька Мацькі быў забіты падчас выступаў працоўных у снежні 1970 года. Падчас падрыхтоўкі рэпартажу Вінкель сустракаецца з рознымі людзьмі, якія добра ведаюць Томчыка. Сярод іх яго жонка (Крыстына Янда), арыштаваная ўладамі. Падчас працы лаяльнасць журналіста да рэжыму падвяргаецца выпрабаванню.
Дадатковыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Змешчаная ў фільме сцэна з пошукам магілы Мацеюша Біркута, паходзіць са створанага ў 1976 годзе фільма «Чалавек з мармуру», але тады ўлады не дазволілі змясціць яе ў фільме.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Чалавек з жалеза» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)

- «Чалавек з жалеза» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)