Анджэй Мунк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анджэй Мунк
Andrzej Munk
Andrzej Munk (1921-1961).jpg
Імя пры нараджэнні: Andrzej Munk
Дата нараджэння: 16 кастрычніка 1921(1921-10-16)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 верасня 1961(1961-09-20) (39 гадоў)
Месца смерці: пад Ловічам, Польшча
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of Poland.svg Польшча
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: Кінарэжысёр
IMDb: ID 0612914
Commons-logo.svg Анджэй Мунк на ВікіСховішчы

Анджэй Мунк (польск.: Andrzej Munk) (16 кастрычніка 1921, Кракаў — 20 верасня 1961, пад Ловічам) — польскі кінарэжысёр. Адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай польскай школы кінематаграфіі 1955—1963 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Варшаўскага паўстання. Вучыўся на аддзяленні архітэктуры Варшаўскага політэхнічнага інстытута і юрыдычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў аператарскае і рэжысёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай кінашколы ў Лодзі. Член ПОРП (з 1948 г.); выключаны ў 1952 г.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў як дакументаліст (фільмы «Слова чыгуначнікаў», «Зоркі павінны палаць»). Зняў чатыры мастацкія фільмы, галоўным чынам па сцэнарыях Ежы Стэфана Ставінскага («Блакітны крыж», «Чалавек на рэйках», «Эроіка», «Касавокае шчасце»). У 1957—1961 выкладаў у кінашколе ў Лодзі. Загінуў у аўтакатастрофе па дарозе на здымкі фільма «Пасажырка» ў 1961 годзе. Фільм быў завершаны Вітольдам Лесевічам.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Блакітны крыж» (1955)
  • «Чалавек на рэйках» (1957)
  • «Eroica» (1958)
  • «Касавокае шчасце» (у савецкім пракаце «Шэсць ператварэнняў Яна Пішчыка», 1959)
  • «Пасажырка» (1964; скончаны В. Лесевічам)

Зноскі

  1. Мунк Анджей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]