Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай
54°13′24″ пн. ш. 28°31′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Скульптар Сяргей Іванавіч Селіханаў
Архітэктар Г. Калюжны[d]
Дата пабудовы 1958 год
Матэрыял бетон
Map

Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай — помнік у Барысаве, размешчаны на праспекце Рэвалюцыі, у скверы. Пастаўлены ў 1958 годзе. Прысвечаны удзельніцы партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну Людміле Чалоўскай. Аўтары помніка — скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная вышыня бетоннага помніка складае 4,4 м. Скульптурная фігура Л. I. Чалоўскай на простым і строгім пастаменце. У зграбнай фігуры, лёгкім, але рашучым кроку дзяўчыны адлюстраваны валявы парыў і абаяльнасць юнацтва, маральная сіла адважнай партызанкі. Скульптура вабіць жыццёвасцю і адухоўленасцю вобраза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]