Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
52°06′40″ пн. ш. 26°06′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Пінск
Скульптар Майсей Саламонавіч Альтшулер
Архітэктар М. Мілавідаў[d] і Вальдэмар Сяргеевіч Марокін
Дата пабудовы 1970 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Ж000535шыфр 112Ж000535
Map

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Пінску, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Адкрыты ў 1970 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар М. Альтшулер і архітэктары М. Мілавідаў[1], В. Марокін[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На развітым бетонным стылабаце з выразна акрэсленымі квадратамі пліт асіметрычна размешчаны гранітная трыбуна і невысокі гарызантальна вырашаны пастамент з бронзавай фігурай Ільіча (вышыня фігуры 6,5 м). Энергічны крок, крысо паліто, адкінутае назад ветрам, характэрны паварот галавы ствараюць рамантычна-ўзнёслы вобраз правадыра рэвалюцыі. Помнік арганічна завяршае забудову галоўнай плошчы горада ў паўднёвай яе частцы, з боку р. Піна[1].

Помнік вылучаецца манументальнай пластыкай фігуры, выразным сілуэтам, удала знойдзеным маштабам[1].

Зноскі

  1. а б в Л. Г. Лапцэвіч. 1235. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
  2. Марокин Вальдемар Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]