Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад
Помнік | |
Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад | |
---|---|
Краіна | |
Вёска | Бакшты |
Дата пабудовы | 1969 год |
Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад — абеліск у в. Бакшты Іўеўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абеліск устаноўлены у 1969 годзе ў гонар Лідскага міжраённага партыйнага цэнтра КП (б)Б і партызанскіх брыгад
Лідскі міжрайпартцэнтр дзейнічаў з 25 красавіка 1943 года до 19 снежня 1943 года. Кіраўнік — член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б Я. Гапееў. У зону дзейнасці міжрайпартцэнтра па арганізацыі партыйнай работы ўваходзілі г.Ліда, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Любчанскі, Навагрудскі, Радунскі, Юрацішкаўскі раёны Баранавіцкай вобласці. У гэтай зоне пад кіраўніцтвам міжрайпартцэнтра і Баранавіцкага абкома КП(б)Б вялі барацьбу з нямецкімі войскамі партызанскія брыгады імя С. М. Кірава, Ф. Э. Дзяржынскага, 1-я Баранавіцкая, імя В. І. Чкалава, «Уперад», імя Аляксандра Неўскага, асобная брыгада «Няўлоўныя», асобны атрад «Слаўны»[1]
Зноскі
- ↑ Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б і партызанскіх брыгад : [в. Бакшты Іўеўскага раёна] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 198—199.