Бакшты (Іўеўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бакшты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
348
Насельніцтва
827 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231362
Аўтамабільны код
4
Бакшты на карце Беларусі ±
Бакшты (Іўеўскі раён) (Беларусь)
Бакшты (Іўеўскі раён)
Бакшты (Іўеўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Бакшты (Іўеўскі раён)

Ба́кшты[1] (трансліт.: Bakšty, руск.: Бакшты) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бакштаўскага сельсавета. Насельніцтва 827 чал. (1999).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў хроніках крыжакоў XIV ст. У 1387 г. вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Ягайла перадаў Бакшты Віленскаму епіскапству. Пры вялікім князю Вялікага Княства Літоўскага і каралю Польшчы Казіміру IV Ягелончыку (14401492) належалі Кежгайлам. У 1627 г. сяляне скардзіліся на мясцовага ксяндза Кеўля, які іх крыўдзіў, уводзіў цяжкія чыншы і іншыя падаткі.

У XIX — пачатку XX ст. цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1845 г. заснавана народнае вучылішча (у 1861 г. 2 выкладчыкі, 64 вучні, бібліятэка). У 1861 г. у сяле 325 рэвізскіх душ, дзяржаўная ўласнасць. У 1866 г. 83 двары, 918 жыхароў, 2 царквы, сінагога, школа, багадзельня, заезны двор, 2 карчмы. Паводле перапісу 1897 г. 1403 жыхароў, царква, малітоўны дом, вучылішча, 3 хлебазапасныя крамы, піцейныя дамы. У 1909 г. 102 двары, жыхароў, 915 дзесяцінаў зямлі.

У 1-ю сусветную вайну з 1915 г. Бакшты захапілі германскае войска.

У 19211939 гг. цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 110 двароў, 497 жыхароў, у засценку Бакшты 9 двароў, 39 жыхароў. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ.

3 12 кастрычніка 1940 г. мястэчка (92 двароў, 414 жыхароў), цэнтр Бакштаўскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Працавала 7-гадовая школа, хата-чытальня, пашта, фельчарска-акушэрскі пункт, маслазавод. У склад сельсавету ў гэты час уваходзілі 23 населеныя пункты.

У канцы чэрвеня 1941 г. акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі. Пазней веска — буйны цэнтр партызанскага руху, базаваўся Лідскі міжраённы падпольны партцэнтр КП(б)Б.

У 1950 годзе ў вёсцы спалены праваслаўны храм, з 1952 года службы адбаваліся ў мясцовых жыхароў па хатах[2]. У 1950 г. створаны калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 382 двары. Пасля ў складзе калгаса У. І. Ульянава. Працаваў лесапункт па нарыхтоўцы драўніны, сярэдняя школа дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, крамы.

3 1986 г. вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — 348 двароў, 827 жыхароў.


Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Былы касцёл
  • Стаянка перыяду мезаліту — неаліту (7-3-е тысячагоддзі да н.э.) — 4 км на поўнач ад вёскі (413В000289)
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.
  • Помнік у гонар Лідскага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б партызанскіх брыгад.
  • Нямецкія абарончыя збудаванні (19151918)
  • Праваслаўная царква Св. Панцеляймона (1995)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Сайт Наваградскай епархіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]