Помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16»
Помнік | |
Помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16» | |
---|---|
![]() | |
54°18′59″ пн. ш. 26°08′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 23 красавіка 2009 |
Помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16» — мемарыяльны знак у аг. Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%83%D0%BD%D1%8B._%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%BB%D1%91%D1%82%D1%87%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BC_%D0%B7%D0%B1%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BD%D0%B5%D0%BC%D1%86%D0%B0%D0%BC%D1%96_%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%82%D0%B0._%2802%29.jpg/220px-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%83%D0%BD%D1%8B._%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%BB%D1%91%D1%82%D1%87%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BC_%D0%B7%D0%B1%D1%96%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BD%D0%B5%D0%BC%D1%86%D0%B0%D0%BC%D1%96_%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%91%D1%82%D0%B0._%2802%29.jpg)
23 красавіка 2009 года быў адкрыты мемарыяльны знак на месцы гібелі ў гады Першай сусветнай вайны экіпажа бамбардзіроўшчыка «Ілья Мурамец».
Помнік устаноўлены побач з аўтадарогай, мясцовай школай, бібліятэкай. У верасні 1916 годзена гэтым месцы ў час бамбардзіроўкі 89-й германскай рэзервовай дывізіі «Ілья Мурамец» быў атакаваны чатырма нямецкімі знішчальнікамі. Тры з іх былі збітыя экіпажам паручніка Дзмітрыя Макшэева, чацвёрты прынёс гібель рускаму самалёту. Загінуўшых авіятараў пахавалі на вайсковых могілках каля в. Баруны.
Экіпаж «Іллі Мурамца» быў інтэрнацыянальным: двое рускіх Дзмітрый Макшэеў (камандзір) і Алег Карпаў (афіцэр-назіральнік), татарын Мітрафан Рахмін (памочнік камандзіра), азербайджанец Фарух Гаібаў (артылерыйскі афіцэр).
Адкрыццё мемарыяльнага знака адбылося пры шматлікай колькасці мясцовых жыхароў і гасцей, сярод якіх: вучоныя, гісторыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў сталіцы і г. Гродна, прадстаўнікі мясцовых улад на чале з старшынёй РВК Юрыем Адамчыкам, духавенства, прадстаўнік пасольства Азербайджанскакй Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Зульфугар Танарвердзіеў, ініцыятар стварэння помніка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Валянціна Лузіна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыял выкананы з каменю чырвонага граніту, на якім умацавана дошка. На ёй намаляваныя барэльефы самалёта «Ілья Мурамец», чацвярых у форме рускіх лётчыкаў перыяду Першай сусветнай вайны і знака ордэна Святога Георгія 4-й ступені, якім кожны з лётчыкаў былў узнагароджаны пасмяротна. Надпіс на беларускай мове пералічвае загінулых лётчыкаў: Карпаў А., Рахмін М., Макшэяў Д., Гаібаў Ф., пад імі — «Экіпажу самалета „Ілья Мурамец-16“, якія геройскі загінулі 25.09.1916 г. пад мястэчкам Баруны». Аўтары помніка — архітэктар Віктар Буры і скульптар Валерый Калясінскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санюк, А. Подвиг, увековеченный в камне / Алина Санюк // Ашмянскі веснік. — 2009. — 8 мая (№ 35). — С.2-3.