Валянціна Міхайлаўна Лузіна
Валянціна Міхайлаўна Лузіна | |
---|---|
Нараджэнне |
31 сакавіка 1952 (72 гады) |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Валянціна Міхайлаўна Лузіна (нар. 31 сакавіка 1952, г.п. Дзятлава Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнк і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (практычны псіхолаг), Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя).
Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Ашмянскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром і другім сакратаром Іўеўскага райкама КПБ. Была выхавацелем, практычным псіхолагам Іўеўскай дапаможнай школы-інтэрната. Займала пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама.
З 1998 года з’яўляецца старшынёй Ашмянскага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1], юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[2].
Атрымала званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.
Зноскі
- ↑ ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
- ↑ Лузіна Валянціна Міхайлаўна (1952)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2020. Праверана 14 кастрычніка 2020.
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаве
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Ашмян