Баруны (Ашмянскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аграгарадок
Баруны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
525 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4
СААТА
4249804021
Баруны на карце Беларусі ±
Баруны (Ашмянскі раён) (Беларусь)
Баруны (Ашмянскі раён)
Баруны (Ашмянскі раён) (Гродзенская вобласць)
Баруны (Ашмянскі раён)

Бару́ны[1] (трансліт.: Baruny, руск.: Боруны) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Жылянка. Адміністрацыйны цэнтр Барунскага сельсавета. Насельніцтва 525 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Ашмяны, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.

Баруны вядома цудоўным абразам Маці Божай і базыльянскім манастыром, у якім цягам XVIII—XIX стагоддзяў дзейнічала адна з найлепшых школаў на Літве[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Барунаў — балцка-літоўскага паходжання, ад антрапоніма (імя) тыпу Barūnas. Прысутная тут аснова Bar- магла выступаць і ў двухасноўных імёнах тыпу Бартаўт, Барвід і інш., а магла і пашырацца з дапамогай іншых суфіксаў — як у імёнах тыпу Bareikis ці Barulis: вакол Ашмянаў не толькі Баруны, але і Барэйкаўшчына і Барулішкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1613 годзе мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыццю шэрагу ўстаноў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і святароў у Барунах, мястэчку Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1778—1793 гадах тут вялося ўзвядзенне мураванага манастырскага корпуса, па сканчэнні якога школа пераўтварылася ў 6-класную. У розны час у ёй навучаліся пісьменнікі А. Адынец, Ю. Корсак, I. Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыльяны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.

«Майдэборскія правы» Баруны атрымалі 5 лістапада 1705 года. У прывілеі падкрэслена, што судовыя ўстановы дзейнічаюць у месце па тых жа прынцыпах і нормах, што і мястэчку Жыровіцкім: мяшчане, незадаволеныя рашэннем «майдэборскага» суда, мусілі звяртацца з апеляцыяй да «велебнага» старшага Барунскага ўніяцкага манастыра, а ад яго да вышэйшай інстанцыі — архімандрыта. Мяшчанам таксама было дазволена праводзіць у месце штотыднёвыя таргі па пятніцах і нядзелях, акрамя таго нададзена дзве ярмаркі — у «дзень пакрава Панны Марыі» і «на зялёныя святкі»[3]. Верагодна, тут складзены беларускія святочныя вершы 1750-х гадоў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Баруны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Куцавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады ліквідавалі школу, пазней гвалтоўна перарабілі грэка-каталіцкую царкву на праваслаўную. Станам на 1855 год тут было 17 двароў. У кастрычніку 1884 года ў мястэчку пачала дзейнічаць царкоўнапрыходская школа (28 вучняў, настаўнік В. Завадскі, выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі). У канцы XIX стагоддзя Баруны былі ўласнасцю ведамства духавенства Маскоўскага патрыярхату. У Першую сусветную вайну мястэчка пэўны час займалі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У пачатку 1920-х гадоў у мястэчку дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя, дырэктарам якой быў С. Рак-Міхайлоўскі. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. Адзін з яго кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 года і ў снежні 1929 года тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец распаўсюджвалі ўлёткі.

У 1939 годзе Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1991 год тут было 168 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1855 год — каля 120 чал.; 1880 год — 165 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 229 чал.; 1925 год — каля 260 чал.; 1991 год — 516 чал.[4]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 525 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эксперыментальная база і гравійна-сартавальны завод «Баруны».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Канстанцін Антановіч. У Барунах па каралеўскім прывілеі // «Культура» № 18 (938), 1—7 мая 2010.
  3. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  4. ЭГБ, 1993

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]