Понта-Дэлгада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Понта-Дэлгада
Ponta Delgada
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ponta Delgada seafront (373816456).jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
22 км²
Вышыня цэнтра
12 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
68809 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+351) 292
Паштовыя індэксы
9504-523
Афіцыйны сайт
Понта-Дэлгада на карце Партугаліі ±
Понта-Дэлгада (Партугалія)
Понта-Дэлгада
Понта-Дэлгада (Азорскія астравы)
Понта-Дэлгада

По́нта-Дэлга́да (парт.: Ponta Delgada) — горад на востраве Сан-Мігел (Партугалія). У Понта-Дэлгадзе знаходзіцца вярхоўная Выканаўчая ўлада Азорскіх астравоў. Насельніцтва (2011 г.) - 68 809 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны прыкладна ў сярэдзіне XV ст., аднак з пісьмовых каралеўскіх дакументаў вядомы толькі з 1507 г. як адносна вялікае астраўное паселішча. У 1522 г. у сувязі з тым, што землятрус разбурыў іншыя буйныя паселішчы на Сан-Мігеле Понта-Дэлгаду была выбрана як цэнтр адміністрацыйнага кіравання. 2 красавіка 1546 г. яе жыхары атрымалі правы гараджан. У 1582 г. каля горада адбылася марская бітва паміж партугальскім і іспанскім флотамі.

З 1975 г. у Понта-Дэлгадзе месціцца рэгіянальны ўрад Азорскіх астравоў (парт.: Junta Regional dos Açores).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат міжземнаморскі, цёплы і мяккі. Сярэднегадавая тэмпература паветра — +17,43° C. Найбольш цёплы месяц — жнівень, калі сярэдняя дзённая тэмпература дасягае +22,1° C, але можа падвышацца да +28,8° C. Найбольш прахалодны месяц люты. Сярэдняя дзенная тэмпература якога складае +14,1° C, але можа паніжацца да +3,5° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 985,6 мм.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Понта-Дэлгада — найбуйнейшы горад і адна са сталіц Азорскіх астравоў. Асноўныя галіны эканомікітранспартнае абслугоўванне, гандаль і турызм. Працуюць марскі порт і аэрапорт. На тэрыторыі муніцыпалітэта Понта-Дэлгада знаходзіцца рэгіянальны ўніверсітэт Азорскіх астравоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]