Перайсці да зместу

По (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
По
фр.: Pau
43°18′06″ пн. ш. -0°22′07″ з. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Рэгіён Новая Аквітанія
Дэпартамент Атлантычныя Пірэнеі
Кіраўнік Jérôme Marbot[d]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка XI стагоддзе
Плошча 31,51 км²
Вышыня цэнтра 178 м
Водныя аб’екты Гаў-дэ-По[1]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 78732 чалавекі (1999)
Шчыльнасць 2499 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 64000[2]
pau.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты
По (Францыя)
По
По

По (фр.: і акс.: Pau, баскск.: Paue) — галоўны горад гістарычнай вобласці Беарн і французскага дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі. Горны курорт і цэнтр зімовых відаў спорту. Насельніцтва: 78732 жыхароў (на 1999 год).

Па размешчаны на краю плато, якое ўзвышаецца на 40 метраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнеяў. З галоўнай вуліцы горада — бульвара Пірэнеяў даўжынёй 1600 метраў — адкрываецца від на заснежаныя горныя вяршыні. На эмблеме горада намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д’Асо.

Па быў заснаваны ў XI стагоддзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагоддзі замак По стаў улюблёнай рэзідэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік шведскай дынастыі Бернадотаў — Карл XIV).

У XX стагоддзі адбываецца індустрыялізацыя — узнікаюць прадпрыемствы аэракасмічнай і газаздабыўнай прамысловасці. C 1901 года ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.

Зноскі

  1. Sandre
  2. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.