Правы ЛГБТ у Славеніі
Правы ЛГБТ у Славенія | |
---|---|
Крымінальны пераслед | |
Аднаполыя адносіны | Крымінальна не пераследваюцца |
Аднаполыя саюзы | Аднаполыя шлюбы заканадаўча забаронены. Грамадзянскія саюзы дазволены. |
Змена полу | Дазволена законам |
Законы супраць дыскрымінацыі |
Закона аб ахове ад дыскрымінацыі (2016), Крымінальны кодэкс Славеніі |
ЛГБТ ў Славеніі сутыкаецца з юрыдычнымі праблемамі, з якімі не сутыкаецца астатняя частка насельніцтва краіны. Наданне ЛГБТ агульных правоў актыўна абмяркоўваецца як у грамадстве, так і ва ўрадзе Славеніі.
Прававое становішча
[правіць | правіць зыходнік]Будучы ў складзе Югаславіі, Славенія кіравалася агульным заканадаўствам да 1977 года. Згодна з крымінальным кодэксам Югаславіі гомасексульныя зносіны былі незаконнымі. У 1976 годзе, калі цэнтральныя ўлады надалі права на самастойнае заканадаўчае рэгуляванне рэспублікам у складзе Югаславіі, у Славеніі пачаліся работы па стварэнні новага крымінальнага кодэкса, які набыў сілу ў 1977 годзе. Такім чынам, Славенія разам з Харватыяй, Чарнагорыяй і Ваяводзінай, стала адной з першых югаслаўскіх рэспублік, што дэкрыміналізавалі гомасексуальныя зносіны.
Гомасексуальнымі зносінамі ў Славеніі да 1977 года лічыліся толькі сексуальныя зносіны паміж мужчынамі, а сапфізм да гомасексуальных зносін не адносіўся.
На цяперашні час у славенскіх нарматыўна-прававых актах прыняты шэраг мер па антыдыскрымінацыі. Так, напрыклад, у артыкуле 2(1) Закона аб ахове ад дыскрымінацыі 2016 года ахова ад дыскрымінацыі ўключана ва «Ўмовы працаўладкавання і ўмовы працы, у тым ліку спынення працоўных зносін і выплаты заробку». Гэты закон выкарыстоўваецца таксама і ў дачыненні да сфер прадастаўлення жылля, сацыяльнай аховы і сацыяльных выплат, адукацыі, занятасці, прадастаўлення тавараў і паслуг, а таксама ўдзелу ў арганізацыях. У артыкуле 131 Крымінальнага кодэкса Славеніі (парушэнне права на роўнасць) прадугледжана антыдыскрымінацыйнае становішча шырокага спектра ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі, парушэнне якога можа пацягнуць за сабой турэмнае зняволенне тэрмінам да трох гадоў. Невыкананне патрабаванняў гэтага артыкула можа прывясці да трох гадоў турэмнага зняволення.[1]
3 сакавіка 2015 года Парламент Славеніі прыняў законпраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Працэдура заключэння шлюбу адрознівалася ад рэгістрацыі шлюбу гетэрасексуальных пар і ЛГБТ-парам не быў дадзены дазвол на ўсынаўленне. Законапраект быў прапанаваны апазіцыйнай партыяй «Аб’яднаныя левыя» і падтрыманы кіруючай кааліцыяй. Аднак супраць выступіла апазіцыйная права-цэнтрысцкая партыя. Каля будынку Парламента Славеніі супраць прыняцця законапраекта пратэставалі каля 2 тысяч чалавек[2].
20 снежня 2015 года, са згоды Канстытуцыйнага суда Славеніі, у краіне прайшоў рэферэндум па пытанні надання ЛГБТ-парам права заключэння шлюбу. Яўка выбарцаў склала 35,65 %. 63,42 % удзельнікаў рэферэндуму адмовілі ў наданні гэтага права ЛГБТ[3]. Як адзначылі эксперты, вялікі ўплыў на рэзультаты рэферэндума мела каталіцкая царква. Кансерватараў Славеніі падтрымаў нават Папа Рымскі Францыск.