Прадслава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прадслава
Дзейнасць арыстакратка

Прадслава (X ст.) — асоба, чый прадстаўнік замацаваў дагавор з грэкамі (944) сярод іншых ад рускага боку.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню і адзіны раз успамінаецца руска-візантыйскім дагаворам (944), які сярод іншых заключыў яе прадстаўнік Каніцар. Нічога болей пра Прадславу не вядома. Даследчыкі лічыць яе родзічкай ці сваячкай князя Ігара або жонкай ці ўдавой кагосьці з яго родзічаў[1]. Напрыклад, Людміла Марозава лічыць Прадславу сястрой жонкі Ігара — Вольгі, але не аргументуе сваю думку[2]. Яўген Пчалоў лічыць Прадславу жонкай пляменніка Ігара — таксама Ігара («неть» — сын сястры, яго ў дагаворы 944 года прадстаўляў Слуды[3]), названага ў дагаворы перад Прадславай, на думку даследчыка за гэта сведчыць парадак пералічэння асоб у тэксце[4].

Імя Прадслава ўваходзіла ў даволі вузкі іменаслоў Рурыкавічаў[5]. Між іншых, Прадславай (XI ст.) звалі дачку Уладзіміра Святаславіча, быццам у шлюбе з Рагнедай, але колькасць іх дзяцей дыскусійная. Таксама Прадслава было свецкім імем Ефрасінні Полацкай (XII ст.). На такой аснове ў беларускай публіцыстыцы з’явілася думка пра пераемнасць гэтых Прадслаў ад Прадславы з 944 года, якую аўтары называюць маці і рэгенткай малалетняга або адсутнага за морам Рагвалода, аналізуюць яе палітыку і г.д.[6].

Зноскі

  1. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени… С. 245.
  2. Морозова Л. Е. Великие и неизвестные…
  3. Историко-биографический словарь «Повесть временных лет» / В. Елагин, В. Назанский. — НГПУ, 2002. — С. 34, 231.
  4. Пчелов Е. В. Рюрик… С. 209—211.
  5. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени… С. 241.
  6. Прадслава // Слава і няслаўе / І. А. Масляніцына, М. К. Багадзяж. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — 255 с. ISBN 985-03-0227-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв.: Династическая история сквозь призму антропонимики. — М.: Индрик, 2006. — 904 с. — 1000 экз. — ISBN 5-85759-339-5
  • Морозова Л. Е. Великие и неизвестные женщины Древней Руси Архівавана 6 мая 2017. — М.: Астрель, 2008.
  • Пчелов Е. В. Рюрик / Жизнь замечательных людей. Вып. 1477 (1277). — М.: Молодая гвардия, 2010. — 316 с., ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]