Праект справаздачы аб бяспецы чалавека
Праект справаздачы аб бяспецы чалавека (англ.: Human Security Report Project) — даследчая група па вывучэнню міру і канфліктаў. У цяперашні час дзейнічае ў Школе міжнародных даследаванняў Універсітэта Саймана Фрэйзера ў Ванкуверы (Брытанская Калумбія, Канада)[1]. Раней — пры Інстытуце Лю па глабальных праблемах Універсітэта Брытанскай Калумбіі.
Публікацыі і даследванні
[правіць | правіць зыходнік]Праект вядомы ў першую чаргу дзякуючы Справаздачы аб бяспецы чалавека за 2005 год. Як усталявалі спецыялісты, пасля заканчэння Халоднай вайны адбылося значнае зніжэнне колькасці войн, генацыдаў і міжнародных крызісаў[2][3][4].
У далейшым група апублікавала Кароткую інфармацыю аб бяспецы чалавека 2006 г., абнавіўшы асноўныя даныя аб глабальных тэндэнцыях са справаздачы 2005 г., і Кароткую інфармацыю аб бяспецы чалавека 2007 г. Адзначана, што ва ўсім свеце назіраецца рэзкае зніжэнне колькасці тэрарыстычных актаў і гвалту (вымяраных з пункту гледжання колькасці загінулых)[5][6]. Выяўлены пазітыўныя змены ў сферы бяспекі ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары; колькасць канфліктаў, якія вяліся ў рэгіёне з 1999 па 2006 г. скарацілася больш чым удвая[7].
У канцы кастрычніка 2008 г. праект выпусціў сумесна з Сусветным банкам Міні-атлас бяспекі чалавека[8]. Гэтая публікацыя была выпушчаная на трох мовах і ўяўляе сабой «кароткі даведнік па праблемах глабальнай бяспекі» з выкарыстаннем падборкі карт і графікі для ілюстрацыі тэндэнцый у галіне бяспекі[8][9].
У 2010 г. група апублікавала для ААН Справаздачу аб бяспецы чалавека 2009/2010. Частка I разглядае прычыны міру пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Частка II прысвечана змяншэнню выдаткаў на вайну, звяртаючы асаблівую ўвагу на ўскосныя смерці ад хвароб і недаядання, якія абвастраюцца вайной. У частцы III аналізуюцца апошнія тэндэнцыі арганізаванага гвалту ў свеце.
Фінансаванне і супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Група цесна супрацоўнічае з шэрагам вядучых сусветных даследчых каманд па вывучэнні міру і канфліктаў, у тым ліку[10]:
- Інстытут даследаванняў міру Осла (Нарвегія)
- Праграма даных канфліктаў Упсалы (Швецыя)
- Сетка міжнародных адносін бяспекі (Швейцарыя)
Праграма атрымала фінансаванне ад шэрагу ўрадавых ведамств розных краін, у тым ліку:
- Міністэрства замежных спраў і міжнароднага гандлю Канады
- Дэпартамент міжнароднага развіцця Вялікабрытаніі
- Міністэрства замежных спраў Нарвегіі
- Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця
- Федэральны дэпартамент замежных спраў Швейцарыі
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Human Security Report Project: About the Project Архівавана 2 лютага 2009. (accessed March 23, 2009).
- ↑ Human Security Report 2005: The HSR In the News Архівавана 16 мая 2008 года. (accessed May 25, 2008).
- ↑ Human Security Report 2005: Overview (accessed March 22, 2009).
- ↑ The Project adopts the 'narrow' conception of Human Security. The distinction between the 'narrow' and 'broad' concepts of Human Security, is summarized here on the Human Security page.
- ↑ Human Security Brief 2007: Chapter 1- Dying to Lose: Explaining the Decline in Global Terrorism Архівавана 7 кастрычніка 2009. (accessed March 22, 2009).
- ↑ University of Maryland Newsdesk: Terrorism Fatalities Up, Not Down UMD Analysis Disputes New Report(accessed March 22, 2009). Архівавана 30 снежня 2013.
- ↑ Human Security Brief 2007: Chapter 2- Towards A New Peace in Africa? Архівавана 5 лютага 2009. (accessed March 22, 2009).
- ↑ а б miniAtlas of Human Security Архівавана 11 сакавіка 2009 года. (accessed March 22, 2009).
- ↑ World Bank miniAtlas Series Архівавана 17 ліпеня 2011 года. (accessed March 23, 2009).
- ↑ Human Security Report Project: Partners Архівавана 2 лютага 2009. (accessed March 23, 2009).