Пракруст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пракруст
грэч. Προκρούστης
Тэсей і Пракруст
Тэсей і Пракруст
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Пасейдон[2]
Жонка Sylea[d][1]
Дзеці Sinis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пракруст, Дамаст, Паліпемон — у старажытнагрэчаскай міфалогіі волат-разбойнік, які падсцерагаў падарожнікаў на дарозе паміж Афінамі і Мегарай. Пракруст зрабіў 2 ложкі; на вялікі ложак клаў малых ростам падарожнікаў і біў іх молатам, каб расцягнуць да памераў ложка, на малы — высокіх ростам і адпільваў ім тыя часткі цела, якія там не змяшчаліся. Пракруст быў забіты Тэсеем, калі той вызваляў Атыку ад пачвар і злачынцаў. У пераносным сэнсе «пракрустаў ложак» — штучная мерка, якая не адпавядае сутнасці з’явы; гвалтоўныя. недарэчныя абмежаванні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]